Беларусь увайшла ў топ-4 міжнароднага музычнага фестывалю

© Photo : прадастаўлена Tallinn Music WeekМузычны фестываль Tallinn Music Week
Музычны фестываль Tallinn Music Week - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусь увайшла ў лік найбольш актыўных краін буйнога міжнароднага фестывалю Tallinn Music Week 2018 па колькасці заявак ад артыстаў.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Мерапрыемства пройдзе ў сталіцы Эстоніі з 2 па 8 красавіка будучага года. У рамках падрыхтоўкі да Tallinn Music Week 2018 арганізатары атрымалі заяўкі на ўдзел у музычнай праграме ад 1450 артыстаў з 53 краін. 71 з іх прыйшло з Беларусі. Больш толькі ў трох краін: Эстоніі (254), Фінляндыі (203) і Расіі (164).

У топ-10 найбольш актыўных краін фестывалю таксама Канада (67), Польшча (66), Латвія (55), Вялікабрытанія (50), Венгрыя (45), Швецыя (45). Вынікі адбору будуць абвешчаныя ў лютым.

"За апошнія гады Tallinn Music Week стаў асноўным фестывалем для беларускіх артыстаў і мэнэджараў, якія шукаюць кантакты і магчымасці для выхаду на еўрапейскі рынак. Яго эфектыўнасць пацвярджаюць прыклады Super Besse, Mustelide, Awlnight і іншых музыкаў", — адзначае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by і прадстаўнік Tallinn Music Week у Беларусі.

Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі Colisium Minsk 2017 пройдзе 9-12 лістапада - Sputnik Беларусь
Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі пройдзе ў Мінску

Tallinn Music Week — маштабны гарадскі фестываль, які неаднаразова ўваходзіў у лік лепшых еўрапейскіх мерапрыемстваў па версіі аўтарытэтных брытанскіх выданняў Guardian і The Observer. Разам з платнымі канцэртамі і канферэнцыяй крэатыўных індустрый тут нямала бясплатных мерапрыемстваў на розны густ: канцэрты і лекцыі, шырокія праграмы для аматараў мастацтваў і рэстаранаў, дызайн-маркет.

У 2017 годзе ў Tallinn Music Week прынялі ўдзел 250 артыстаў з 32 краін свету, у тым ліку беларусаў Awlnight, ili-ili, Shaman Jungle. Канцэрты, якія пройдуць на дзясятках працуючых паралельна клубных сцэн, наведалі больш за 36 тысяч гледачоў, канферэнцыю і форум — 900 міжнародных дэлегатаў.

Стужка навiн
0