Сасновіч аддала на дабрачыннасць прыз Fed Cup Heart Awards

© Sputnik / Ирина БукасАляксандра Сасновіч атрымала ўзнагароду Fed Cup Heart Awards
Аляксандра Сасновіч атрымала ўзнагароду Fed Cup Heart Awards - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч атрымала ўзнагароду Fed Cup Heart Awards, а таксама чэк на 10 тысяч долараў, які яна вырашыла аддаць на дабрачыннасць.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Улетку 2017 года стала вядома, што беларуска Аляксандра Сасновіч уганаравана ўзнагародай Fed Cup Heart Awards за мужнасць на корце і адданасць зборнай.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і амерыканка Кока Вандэвеге - Sputnik Беларусь
Фінал Кубка Федэрацыі адкрые матч Аляксандры Сасновіч і Како Вандэвеге

10 лістапада на цырымоніі лёсавання фіналу Кубка Федэрацыі тэнісістцы ўручылі гэты ганаровы прыз і чэк на суму 10 тысяч долараў.

Гэтыя грошы спартсменка вырашыла ахвяраваць беларускай дабрачыннай арганізацыі "Водгук".

"Я шчаслівая, што выйграла Fed Cup Heart Awards. Я рада прадстаўляць сваю краіну, выступаць добра і выйграваць. Арганізацыя "Водгук" выкарыстоўвае гэтыя грошы для дапамогі Наталлі Жук. На працягу доўгага часу яна працавала лекарам, але цяпер пакутуе ад сур'ёзнага захворвання. Гэтая падтрымка вельмі важная для яе", — распавяла тэнісістка.

Аляксандра Сасновіч, якая заваявала два ачкі для зборнай Беларусі ў паўфінальным матчы Кубка Федэрацыі са швейцаркай, была намінавана на Heart Awards разам з беларускай Арынай Сабаленка, а таксама амерыканкамі Како Вандэвеге і Бетані Матэк-Сандс.

Раней гэтую прэмію атрымлівалі і іншыя беларускія тэнісісткі: Вікторыя Азаранка ў 2011 годзе і Арына Сабаленка ў 2017.

© Sputnik / Ирина БукасПрыз Fed Cup Heart Awards
Приз Fed Cup Heart Awards - Sputnik Беларусь
Прыз Fed Cup Heart Awards

Фінал Кубка федэрацыі пройдзе 11-12 лістапада на кортах "Чыжоўка-Арэны". Ён пачнецца 11 лістапада ў 14:30 матчам паміж Аляксандрай Сасновіч і амерыканкай Како Вандэвеге. У гэты ж дзень будуць змагацца першая ракетка зборнай Беларусі Арына Сабаленка і прадстаўніца ЗША Слоан Стывенс.

Стужка навiн
0