"Стары Ольса" павіншавалі студэнтаў Гаўдэамусам на беларускай мове

© Sputnik / Юлія ХвошчВядоўца "Дударскага фэсту-2017" і адзін з яго заснавальнікаў Зміцер Сасноўскі
Вядоўца Дударскага фэсту-2017 і адзін з яго заснавальнікаў Зміцер Сасноўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гурт "Стары Ольса" прэзентуе свой новы альбом "Вада, хмель і солад" для мінскай публікі 19 лістапада ў Палацы прафсаюзаў.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Гурт "Стары Ольса" павіншаваў з восеньскім Днём студэнта ўсіх, хто мае дачыненне да гэтага свята і прысвяціў ім "Gaudeamus igitur" на беларускай мове. Свае віншаванні моладзі гурт даслаў праз сацыяльныя сеткі.

Выступленне гурта Стары Ольса на Дударскім фэсце-2017 - Sputnik Беларусь
"Стары Ольса" едуць у тур па ЗША з прэзентацыяй новага альбому

Прэм'ера песні адбылася ў 2013-м годзе і адразу прыйшлася да спадобы беларускім студэнтам.

"Віншуем заўжды маладых душой студэнтаў са Святам! "Gaudeamus igitur" — "Гімн студэнтаў", які ўрэшце загучаў, дзякуючы гурту "Стары Ольса", і на беларускай мове. Гэта была ўласна даніна павагі "асабліваму дню", — гаворыцца ў паведамленні гурта.

"Мы прысвячаем гэтую песню ўсім студэнтам, якія зусім не змяніліся з тых часоў. Вельмі дзіўна, што яе спяваюць у акадэмічным асяродку, бо стваралася яна па-за вучобаю самімі студэнтамі і прысвечаная каханню, віну ды адпачынку", — распавёў лідэр калектыву Зміцер Сасноўскі.

Гурт "Стары Ольса" прэзентуе свой новы альбом "Вада, хмель і солад" для мінскай публікі 19 лістапада ў Палацы прафсаюзаў.

Альбом цалкам адпавядае тэматыцы застолляў — ён напоўнены жартоўнымі песнямі, песнямі пра піва, рыцарскімі і рэлігіёзнымі.

Стужка навiн
0