"Дынама" разграміла "Сібір" у хатнім матчы чэмпіянату КХЛ

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаўзятары мінскага Дынама
Заўзятары мінскага Дынама - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У аўторак 28 лістапада на "Мінск-Арэне" мінскае "Дынама" прыме ханты-мансійскую "Югру".

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Сталічны хакейны клуб "Дынама" ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) з буйным лікам абыграў новасібірскую "Сібір".

Хакеіст мінскага Дынама Аляксандр Кагалёў - Sputnik Беларусь
Мінскае "Дынама" купіла ў "Юнацтва" маладога нападаючага

Сустрэча, якая прайшла ў нядзелю 26 лістапада ў сталіцы Беларусі, скончылася з лікам 5:1 на карысць мінскай каманды.

У ХК "Дынама-Мінск" дакладнымі кідкамі ў вароты "Сібіры" адзначыліся Марк-Андрэ Гран'яні, Джасцін Фантэйн, Шарль Лінгле, Сяргей Дрозд і Джэк Скілі.

У гасцей адзіную шайбу мінчанам закінуў на 36-й хвіліне гульні Уладзімір Первушын.

У аўторак 28 лістапада на "Мінск-Арэне" мінскае "Дынама" прыме ханты-мансійскую "Югру".

Стужка навiн
0