Ратавальнікі вызвалілі ўмёрзлага ў лёд лебедзя ў Гарадоцкім раёне

© Photo : Витебское ОУМЧСРатавальнікі дапамагаюць лебедзю
Ратавальнікі дапамагаюць лебедзю - Sputnik Беларусь
Змёрзлая птушка мучылася каля тыдня і не магла паляцець, пакуль ёй не дапамаглі ратавальнікі.

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Лебедзь апынуўся ў ледзяным палоне ў вёсцы Селішча Гарадоцкага раёна, яму на дапамогу прыйшлі ратавальнікі, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Выратаванае ў Пінску кацяня - Sputnik Беларусь
Ратавальнікі знялі кацяня з апоры пад мостам у Пінску і знайшлі яму гаспадароў

Мясцовыя жыхары распавялі выратавальнікам, што лебедзь умерз ў лёд і ўжо каля тыдня мучыцца, не можа паляцець.

Відавочцы не маглі дапамагчы высакароднай птушцы, так лёд на вадаёме не дастаткова моцны, была рызыка праваліцца.

Гарадоцкія выратавальнікі адгукнуліся на просьбу мясцовых жыхароў і справіліся з праблемай за лічаныя хвіліны.

"Перасоўваючыся па сажалцы ў спецыяльным касцюме і ламаючы лёд, Павел Базылеў, работнік Гарадоцкага РАНС, прыгнаў знясіленага лебедзя да берага, на якім яго ўжо чакала група ратавальнікаў", — паведамілі ў МНС.

© Photo : Витебское ОУМЧСЛебедзь на руках ратавальнікаў
Замерзший лебедь на руках у спасателя - Sputnik Беларусь
Лебедзь на руках ратавальнікаў

Птушку злавілі і перадалі ў віцебскі заапарк.

"Галоўная задача ратавальнікаў — папярэдзіць аб бядзе кожнага, ну а калі раптам яна здарылася, у самыя кароткія тэрміны прыйсці на дапамогу", — адзначылі ў МНС.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі