У Мінску адкрылі памятную дошку на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін

© Sputnik / Виктор ТолочкоМемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін
Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін - Sputnik Беларусь
Бронзавую дошку ў гонар народнага паэта адкрылі ў Мінску па адрасе Мележа, 4, дзе больш за 30 гадоў жыў і ствараў "дзядзька Рыгор".

МІНСК, 24 сне — Sputnik. Бронзавую дошку вагой 114 кг у гонар Рыгора Барадуліна адкрылі ў Мінску на доме, дзе жыў народны паэт Беларусі апошнія 34 гады, перадае Sputnik.

"На памятную дошку грошы ахвяравалі 145 чалавек. Гэта вельмі важны момант, бо мы заўсёды кажам: чаму не шануюць? Людзія, якія любяць Рыгора Барадуліна сабраліся і зрабілі гэтую дошку", — распавёў грамадзянскі актывіст Глеб Лабадзенка.

© Sputnik / Виктор ТолочкоІніцыятар усталявання мемарыяльнай дошкі Глеб Лабадзенка
Ініцыятар усталявання мемарыяльнай дошкі Глеб Лабадзенка - Sputnik Беларусь
Ініцыятар усталявання мемарыяльнай дошкі Глеб Лабадзенка

Мемарыяльную дошку адкрылі ў Мінску роўна праз два гады пасля адкрыцця помніка паэту на яго магіле ва Ушачах. Аўтарам бронзавай дошкі стаў скульптар Ігар Засімовіч, які стварыў раней і помнік народнаму паэту.

Глеб Лабадзенка сказаў, што "гэта не толькі помнік Рыгору Барадуліну, гэта помнік нашай годнасці. Вялікая тая нацыя, якая шануе сваіх герояў і вялікая тая нацыя, якая аддзячвае ім пасля смерці".

© Sputnik / Виктор ТолочкоВалянціна Барадуліна таксама прысутнічала на адкрыцці помніка
Валянціна Барадуліна таксама прысутнічала на адкрыцці помніка - Sputnik Беларусь
Валянціна Барадуліна таксама прысутнічала на адкрыцці помніка

У сваю чаргу, Валянціна Барадуліна, удава паэта, сказала словы ўдзячнасці ўсім прысутным і тым, хто спрычыніўся да стварэння дошкі.

Скульптар Ігар Засімовіч прызнаўся, што "працаваць было і цяжка і лёгка. Цяжка таму, што адказнасць вялікая, а лёгка, таму што ўсё атрымлівалася".

© Sputnik / Виктор ТолочкоІгар Засімовіч стварыў і помнік народнаму паэту, які ўсталяваны на яго магіле
Ігар Засімовіч стварыў і помнік народнаму паэту, які ўсталяваны на яго магіле - Sputnik Беларусь
Ігар Засімовіч стварыў і помнік народнаму паэту, які ўсталяваны на яго магіле

Па словах арганізатараў, вялікую дапамогу ва ўсялякіх узгадненнях з уладамі па пытаннях усталявання мемарыяльнай дошкі аказаў старшыня "Беларускага саюза мастакоў" Рыгор Сітніца.

© Sputnik / Виктор ТолочкоРыгор Сітніца сказаў, што наступным будзе помнік Васілю Быкаву
Рыгор Сітніца сказаў, што наступным будзе помнік Васілю Быкаву - Sputnik Беларусь
Рыгор Сітніца сказаў, што наступным будзе помнік Васілю Быкаву

"Гэта толькі пачатак, колькі б мы не зрабілі, мы не ўшануем тую веліч, якую ўвасабляе Рыгор Барадулін. Гэта нацыянальны геній і абсалютна геніяльны паэт. Гэта практычна першы яму помнік, наступным я абсалютна ўпэўнены мы зробім Васілю Быкаву. Усе пытанні вырашаюцца, калі ёсць добрая воля людзей", — падзяліўся планамі старшыня творчага аб'яднання.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУладзімір Някляеў таксама ўшанаваў памяць свайго сябра Рыгора Барадуліна
Уладзімір Някляеў таксама ўшанаваў памяць свайго сябра Рыгора Барадуліна - Sputnik Беларусь
Уладзімір Някляеў таксама ўшанаваў памяць свайго сябра Рыгора Барадуліна

Беларускі паэт Уладзімір Някляеў адзначыў, што "у Рыгора Барадуліна апроч паэзіі быў дар моватворцы. Гэта яму даў бог, як ніводнаму іншаму беларускаму паэту. Калі некалі выйдзе слоўнік "барадулінскі", то ўсе ўбачаць, якую тытанічную працу зрабіў гэты чалавек".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі