https://bel.sputnik.by/20180104/gistoryyu-belaruskaj-dyvizii-vojska-polskaga-pradstavyac-u-minsku-1032858941.html
Гісторыю "беларускай" дывізіі Войска Польскага прадставяць у Мінску
Гісторыю "беларускай" дывізіі Войска Польскага прадставяць у Мінску
Sputnik Беларусь
У кнізе "20 дывізія пяхоты" сабрана вялікая колькасць невядомых у Беларусі здымкаў і матэрыялаў з польскіх архіваў. 04.01.2018, Sputnik Беларусь
2018-01-04T12:28+0300
2018-01-04T12:28+0300
2023-04-18T09:48+0300
навіны
галоўнае
культура
афiша
беларусь
мінск
ігар мельнікаў
книга
презентация
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103063/73/1030637308_0:246:1920:1326_1920x0_80_0_0_7eb632c3656fa60fe463bf8e96a91fc9.jpg
МІНСК, 4 сту — Sputnik. Гісторык Ігар Мельнікаў працягвае публікаваць дакументы па гісторыі міжваенннай Беларусі. У міжнародным выдавецтве "Edipresse Polska" ўбачыла свет праца, прысвечаная гісторыі 20-й "беларускай" дывізіі пяхоты Войска Польскага, якая ў 1939 годзе першай сустрэла нямецкіх акупантаў. Ворагі называлі гэтую дывізію "жалезнай", а польскае камандаванне неафіцыйна называла яе "беларускай".Як паведамілі Sputnik арганізатары, прэзентацыя выдання запланавана на 12 студзеня. Кніга, у якой адкрываюцца невядомыя факты з гісторыі Беларусі і Польшчы, выдадзена на польскай мове ў серыі "Вялікая кніга польскай пяхоты"."Для мяне была справай гонару зрабіць гэтую кнігу, — кажа Ігар Мельнікаў. — Канешне, гэта выклік, пісаць на замежнай мове, але я валодаю англійскай, нямецкай і польскай мовамі і актыўна карыстаюся імі падчас сваіх гістарычных даследаванняў. Лічу, што гісторык, які займаецца Другой сусветнай, абавязаны ведаць усе тры мовы. Першыя дзве я вывучыў ва ўніверсітэце, польскую пачаў вучыць яшчэ ў школе".У кнізе "20 дывізія пяхоты" аўтар прадстаўляе чытачам вялікую колькасць невядомых у Беларусі здымкаў і матэрыялаў, узятых з польскіх архіваў, збораў польскіх даследчыкаў, а таксама прыватнага архіва Ігара Мельнікава.Дзе: пр. Дзяржынскага, 57, паверх 9.Калі: 12 студзеня 19:00.
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103063/73/1030637308_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_11765a740fc420758a354bc63f120554.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
навіны , галоўнае, культура, афiша , беларусь, мінск, ігар мельнікаў, книга, презентация
навіны , галоўнае, культура, афiша , беларусь, мінск, ігар мельнікаў, книга, презентация
Гісторыю "беларускай" дывізіі Войска Польскага прадставяць у Мінску
12:28 04.01.2018 (абноўлена: 09:48 18.04.2023) У кнізе "20 дывізія пяхоты" сабрана вялікая колькасць невядомых у Беларусі здымкаў і матэрыялаў з польскіх архіваў.
МІНСК, 4 сту — Sputnik. Гісторык Ігар Мельнікаў працягвае публікаваць дакументы па гісторыі міжваенннай Беларусі. У міжнародным выдавецтве "Edipresse Polska" ўбачыла свет праца, прысвечаная гісторыі 20-й "беларускай" дывізіі пяхоты Войска Польскага, якая ў 1939 годзе першай сустрэла нямецкіх акупантаў. Ворагі называлі гэтую дывізію "жалезнай", а польскае камандаванне неафіцыйна называла яе "беларускай".
Як паведамілі Sputnik арганізатары, прэзентацыя выдання запланавана на 12 студзеня. Кніга, у якой адкрываюцца невядомыя факты з гісторыі Беларусі і Польшчы, выдадзена на польскай мове ў серыі "Вялікая кніга польскай пяхоты".
"Для мяне была справай гонару зрабіць гэтую кнігу, — кажа Ігар Мельнікаў. — Канешне, гэта выклік, пісаць на замежнай мове, але я валодаю англійскай, нямецкай і польскай мовамі і актыўна карыстаюся імі падчас сваіх гістарычных даследаванняў. Лічу, што гісторык, які займаецца Другой сусветнай, абавязаны ведаць усе тры мовы. Першыя дзве я вывучыў ва ўніверсітэце, польскую пачаў вучыць яшчэ ў школе".
У кнізе "20 дывізія пяхоты" аўтар прадстаўляе чытачам вялікую колькасць невядомых у Беларусі здымкаў і матэрыялаў, узятых з польскіх архіваў, збораў польскіх даследчыкаў, а таксама прыватнага архіва Ігара Мельнікава.
Дзе: пр. Дзяржынскага, 57, паверх 9.