Відэа

Маленькі, але адважны: сабачка напаў на львоў у Танзаніі

Падпісацца
Сабака не пабаяўся драпежнікаў і атакаваў іх, аднак "цар звяроў" замест таго, каб даць адпор маленькаму нахабніку, паспрабаваў збегчы ад яго. Гэты незвычайны інцыдэнт трапіў на відэа.

Нападзенне сабакі на львоў адбылося ў нацыянальным парку ў Танзаніі. Драпежнікі спакойна шпацыравалі па сваёй тэрыторыі, у той час як да іх падбег маленькі сабачка і пачаў брахаць, а потым напаў на іх. Інцыдэнт знялі на відэа турысты, якія сталі сведкамі пацешнай сітуацыі.

Мінабароны РФ выпусціла навагодняе відэа са шчанюкамі - Sputnik Беларусь
Відэа
Мінабароны РФ выпусціла навагодняе відэа са шчанюкамі

Сабака, хутчэй за ўсё, належыць мясцоваму качавому народу масаі, паселішча якога можна ўбачыць на заднім плане. Мяркуючы па ўсім, ільвы патурбавалі вартавога сабаку, калі той выконваў свае абавязкі. Замест таго каб абыйсці дзікіх котак бокам, маленькі храбрэц кінуўся на іх, каб, па ўсёй бачнасці, абараніць пасёлак. Ільвіца адрэагавала на агрэсіўную істоту цалкам спакойна, а вось леў, на якога прыйшоўся асноўны ўдар, вырашыў не ўступаць у сутычку і рэціравацца.

Дакладная прычына, чаму сабака напаў на львоў, невядомая. Аднак што б ні рухала смелым сабачкам, падобныя яго паводзіны выглядаюць незвычайна. Пасля некалькіх скачкоў на льва сабака ўсё ж такі супакоіўся і вярнуўся да людзей.

Стужка навiн
0