Акадэмія навук назвала карэспандэнта Sputnik у ліку лепшых

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкадэмія навук Беларусі
Акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карэспандэнта Sputnik выбралі ў намінацыі "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН ў сетцы інтэрнэт".

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2017 года, Года навукі, у сродках масавай інфармацыі.

Карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік апынуўся ў ліку пераможцаў за цыкл артыкулаў, прысвечаных гуманітарнай навуцы і беларускай археалогіі, у прыватнасці. Сярод яго матэрыялаў, артыкулы аб археалагічных знаходках эпохі вікінгаў і каменнага веку. Усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 175 работ 76 аўтараў.

Конкурс праводзіўся ў восьмы раз па чатырох намінацыях: "Лепшая публікацыя", "Лепшы сюжэт на радыё і тэлебачанні", "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН у сетцы інтэрнэт" і "Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні".

Станіслаў Андросік, рэдактар нацыянальнай версіі Sputnik Беларусь стаў пераможцам у намінацыі "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт".

Карэспандэнт быў абраны НАН сярод лепшых за цыкл матэрыялаў аб ролі навукоўцаў Акадэміі ў развіцці гуманітарных навук.

Стужка навiн
0