Кніжную спадчыну Адама Кіркора прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы

© Sputnik / Иван РудневГалоўны ўваход у будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Галоўны ўваход у будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава адкрылася сёння і прымеркаваная яна да 200-годдзя з дня нараджэння гісторыка і краязнаўца.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава аб жыцці і навуковай дзейнасці выдаўца, гісторыка і краязнаўца Адама Кіркора, паведамілі  Sputnik арганізатары.

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну - Sputnik Беларусь
Нацбібліятэка ўзнагароджана прэзідэнтам за факсіміле кніг Скарыны

Наведвальнікі змогуць убачыць каля 40 экспанатаў: энцыклапедычныя, навуковыя, літаратурна-мастацкія выданні, часопісы, а таксама ілюстрацыйныя матэрыялы.

Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць прыжыццёвыя асобнікі аўтара: трэці том багата ілюстраванага выдання "Живописная Россия", прысвечаны літоўскаму і беларускаму Палессю (1882), "Библиографическая заметка по поводу ІІІ тома "Живописной России" (1884), львоўскае выданне этнаграфічных нарысаў "Słowianie nadbałtyccy: zarys etnograficzno-mitologiczne" (1876), "Bazylika Litewska" (1886).

Арганізатары ўпэўненыя, што гасцей таксама зацікавіць неперыядычны зборнік гістарычна-краязнаўчай тэматыкі "Teka Wilenska" (1857). Адам Кіркор як складальнік уключыў у яго гістарычны артыкул свайго сябра і паплечніка Людвіга Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі), прысвечаны яго ж кантаце "Францішак Асізскі" і Мінску.

"Спадзяёмся, што выстаўка стане прыкметнай культурнай падзеяй і прывабіць аматараў роднай гісторыі і культуры, а таксама ўсіх зацікаўленых у даследаванні багатай краязнаўчай і выдавецкай спадчыны нашага шчырага і адданага беларускай зямлі суайчынніка", — падкрэслілі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Выстава, прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння Адама Кіркора, будзе працаваць з 18 студзеня па 10 сакавіка.

Стужка навiн
0