Праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча: у храмах з’явілася Вялікая агіясма

© Sputnik / Виктор ТолочкоНастаяцель храма ў гонар Святога Прарока Іллі айцец Аляксей праводзіць малебен і асвячэнне вады
Настаяцель храма ў гонар Святога Прарока Іллі айцец Аляксей праводзіць малебен і асвячэнне вады - Sputnik Беларусь
Сёння раніцай у храмах ужо прайшоў чын Вялікага асвячэння вады.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Праваслаўная царква рыхтуецца сустрэць адно з галоўных святаў рэлігійнага календара — Богаяўленне, або Вадохрышча, паведамілі ў БПЦ.

Вадохрышча — гэта адзін з дванадзесятых святаў, большасць з іх заўсёды адзначаецца ў адзін і той жа дзень года.

"Сёння раніцай, 18 студзеня, у храмах ужо прайшоў чын Вялікага асвячэння вады", — паведамілі Sputnik ў чацвер у Беларускім экзархаце.

Акунанне ў палонку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча

У галоўным праваслаўным храме — Свята-Духавым кафедральным саборы — Боскую літургію ўзначаліў прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Ён жа правёў чын Вялікага асвячэння вады, сказалі святары.

Як сказалі суразмоўцы Sputnik, 19 студзеня, непасрэдна ў дзень Вадохрышча Уладыка Павел у 10:00 у Кафедральным саборы ўзначаліць Боскую літургію, а таксама здзейсніць чын Вялікага асвячэння вады.

Святары растлумачылі, што 19 студзеня царква ўспамінае евангельскую падзею — як прарок Ян Прадвеснік хрысціў Госпада Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан.

Вадохрышча, або Богаяўленне, адносіцца да дванадзесятых святаў, якія ў асноўнай сваёй масе прысвечаны зямному жыццю Хрыста. Вадохрышча царквой адзначаецца 8 дзён — у храмах праходзяць набажэнствы, адданне свята здзяйсняецца 27 студзеня. У гэты дзень пройдзе ўрачыстае завяршальнае набажэнства, распавялі Sputnik.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі