"Дакар-2018": Нікалаеў вярнуў лідарства, Вязовіч у топ-3

© Photo : МАЗЭкіпаж лідара каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча
Экіпаж лідара каманды МАЗ-СПОРТаўта Сяргея Вязовіча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усе тры МАЗы завяршылі 12-ы этап у дзесятцы лепшых, да канца гонкі застаецца ўсяго два этапы.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Экіпаж каманды "КАМАЗ-МАЙСТАР", якім кіраваў Эдуард Нікалаеў вярнуў сабе лідарства ў заліку грузавікоў ралі-рэйду "Дакар-2018", сведчаць дадзеныя арганізатараў гонкі.

Экіпаж Вішнеўскага дапамагае экіпажу Каломы - Sputnik Беларусь
Відэа
Відавочцы знялі, як МАЗ выцягваў на "Дакары" чэхаў

Выйграў этап галандзец Тон ван Генугтэн на Iveco, другім фінішаваў чэх Марцін Калома на Tatra, трэцім на фініш прыбыў Нікалаеў. Беларус Сяргей Вязовіч завяршыў этап шостым, два іншых экіпажа "МАЗ-СПОРТаўта", Аляксея Вішнеўскага і Аляксандра Васілеўскага, прыехалі на фініш восьмым i дзесятым адпаведна.

Паказанага на этапе часу хапіла Нікалаеву, каб зноў падняцца на першы радок агульнага заліку грузавікоў, прычым ад аргентынца Федэрыка Вілагры, яго аддзяляе ўсяго адна секунда. Трэцяе месца ўтрымлівае Вязовіч, прайграючы Вілагры крыху менш за 3,5 гадзіны. Уладальнік чацвёртага месца, КамАЗавец Айрат Мардзееў, адстае ад Вязовіча амаль на дзве гадзіны. Васілеўскі і Вішнеўскі займаюць 14-е і 15-е месца ў грузавым заліку.

Тройка лідэраў у заліку пазадарожнікаў не змянілася — гэта іспанец Карлас Сайнс і француз Стэфан Петэрансель з каманды Peugeot. На трэцім месцы — катарэц Насер Аль-Атыя на Toyota. Залікі матацыклаў і квадрацыклаў засталіся без зменаў, так як праходжанне 12-га этапу ў баявым рэжыме для іх было адменена.

Перадапошні, 13-ы этап "Дакара", пройдзе на тэрыторыі Аргенціны паміж гарадамі Сан Хуан і Кордоба. Спецучастак пракладзены па выдмах, таксама гоншчыкаў чакае знакаміты фэш-фэш —  гразкая субстанцыя з пяску, якая больш нагадвае цэментавую сумесь.

Стужка навiн
0