Планы на выхадныя: куды пайсці 27-28 студзеня ў Мінску

© Unsplash.comХэнд-мэйд упрыгожанні
Хэнд-мэйд упрыгожанні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзень рускага рока, барахолка з бясплатным адзеннем і сямейны ўікэнд - самае цікавае на будучых выхадных.

Надыходзячыя выхадныя будуць даволі насычанымі: у горадзе праходзяць мерапрыемствы самага рознага характару — ад выстаў з дызайнерскім адзеннем і таварамі для творчасці да сямейных святаў і дзіцячых квэстаў. У традыцыйнай падборцы Sputnik самыя цікавыя падзеі 27-28 студзеня.

Барахолка з бясплатным адзеннем і кірмаш — з дызайнерскім

Усе выхадныя ў прасторы SQUAT (вул. Кастрычніцкая, 16Б) можна будзе прыйсці на першую ў гэтым годзе культурную барахолку "Open Шкаф", дзе годныя рэчы і аксэсуары для абмену будуць прадстаўленыя на двух паверхах. Арганізатары абяцаюць таксама музыку і фудкорт з закускамі.

© SputnikТыя, каму падабаюцца барахолкі, знойдуць на "Open Шкаф" шмат цікавага
Любители барахолок найдут на Open-шкафмного интересного - Sputnik Беларусь
Тыя, каму падабаюцца барахолкі, знойдуць на "Open Шкаф" шмат цікавага

Сучасны кірмаш аўтарскіх падарункаў Sarafan market таксама будзе працаваць усе выхадныя ў ТРЦ ARENAcity (пр. Пераможцаў, 84). Тут знойдуцца дызайнерскае адзенне, модныя ўпрыгажэнні і аксэсуары, аўтарскія падарункі, мыла ручной вытворчасці, арыгінальныя сувеніры, стыльныя інтэр'ерныя дробязі, цацкі і прысмакі. Уваход на абодва мерапрыемствы вольны.

Дзень русскага рока

У мінскім TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9) у суботу, 27 студзеня, пройдзе Russian Rock Day. Айчынныя групы прадставяць 4-гадзінную праграму з песень гуртоў "Чыж & Co", "Чайф" і іншых хітоў рускага рока. Выступ пачнецца ў 22:00. Кошт квітка — 10-15 рублёў.

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкЛідар гурта "Чайф" Уладзімір Шахрын і лідар гурта "Машина времени" Андрэй Макарэвіч
Лидер группы Чайф Владимир Шахрин и лидер группы Машина времени Андрей Макаревич - Sputnik Беларусь
Лідар гурта "Чайф" Уладзімір Шахрын і лідар гурта "Машина времени" Андрэй Макарэвіч

Выстава-кірмаш для творчых людзей

Мерапрыемства, прысвечанае хобі і вольнаму часу, адбудзецца ў сталічным гандлёвым цэнтры Galleria Minsk (пр. Пераможцаў, 9). У адным месцы збяруць усіх, хто любіць праводзіць вольны час не банальна.

Свае паслугі і прадукцыю будуць прапаноўваць творчыя студыі, навучальныя цэнтры і курсы, аздараўленчыя і фітнэс-цэнтры, экскурсійныя і квэст-цэнтры; знойдуцца тавары для творчасці і настольныя гульні, тавары для зімовага адпачынку і не толькі. Прыйсці можа любы жадаючы.

Сямейны ўікэнд

27 студзеня ў Палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) адбудзецца вялікае сямейнае свята. У праграме — канцэрты і забавы рознага характару і фармату, гульнявыя зоны для ўсёй сям'і, а таксама майстар-класы — па тэхнічнай творчасці, стварэнні сямейнай паштоўкі з дапамогай scratch-праграмы і не толькі. Чакаюць усіх жадаючых.

Дзецям: квэст і майстэрня з татам

У караоке "Сябры" (вул. Кульман, 40) у нядзелю можна будзе прайсці квэст "Бэтмэн і Чалавек павук змагаюцца са злом" для дзяцей ад чатырох да 13 гадоў. Хлопчыкаў і дзяўчат клічуць у "Готэм", дзе на дапамогу ў барацьбе са злом прыйшлі адразу два супергероя, якім вельмі патрэбна дапамога. Дэпазіт — 10 рублёў на чалавека (не аплачваецца за дзяцей).

© Sputnik / Павел ВурАквагрым вельмі папулярны, чарга застаецца да самага заканчэння майстар-класа
Аквагрим очень популярен, очередь на него стоит до самого окончания мастер-класса - Sputnik Беларусь
Аквагрым вельмі папулярны, чарга застаецца да самага заканчэння майстар-класа

Праект "Выхадныя з татам!" з праграмай "Касмічная майстэрня" у крэатыўнай школе PLASTILIN (вул. Першамайская, 17) таксама даступны для наведвання 28 студзеня. Дзецям і бацькам трэба будзе разам пабудаваць касмічны карабель, знайсці пасяленцаў планеты і даставіць іх на зямлю. Кошт удзелу — 15 рублёў за дваіх (кожны дадатковы квіток для членаў сям'і будзе каштаваць 5 рублёў).

Свежыя фільмы

У большасці кінатэатраў горада на працягу ўсіх выхадных даступныя да прагляду такія навінкі, як баявік "Беглы ў лабірынце: Лекі ад смерці", крымінальны трылер "Дзяўчына ў тумане" і беларускае сямейнае кіно "Тум-Пабі-дум". Можна паглядзець і фільм-намінант на прэмію "Оскар" — драму "Кліч мяне сваім імем" ці "Цёмныя часы".

Стужка навiн
0