Радыё

Генадзь Гарбук ва ўспамінах мастацкага кіраўніка "купалаўцаў" Мікалая Пінігіна

© Photo : Денис Баранчик, БГУИРНародны артыст Беларусі Генадзь Гарбук
Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін успамінае Народнага артыста Беларусі Генадзя Міхайлавіча Гарбука - майстар "купалаўскай" сцэны памёр на 84-м годзе жыцця.
Геннадий Гарбук в воспоминаниях худрука "купаловцев" Николая Пинигина

Спынілася сэрца аднаго з найстарэйшых "купалаўцаў" — на 84-м годзе жыцця ад нас сышоў Народны артыст БССР, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Генадзь Міхайлавіч Гарбук. Большая частка яго жыцця была звязана менавіта з "купалаўскай" сцэнай, якую ён не пакідаў да самай смерці.

"Генадзь Гарбук — гэта гігант беларускай сцэны, наш найстарэйшы артыст, які ўсё жыццё аддаў "купалаўскаму" тэатру. Ён вядомы і як кінаакцёр, сыграў масу роляў — як у беларускай класіцы, так і ў іншых творах. Яго пазнавалі на вуліцы, яго любілі, гэта быў па-сапраўднаму Народны артыст. Для нас гэта вялікае гора", — сказаў Пінігін.

Генадзь Гарбук нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Глыбачка Ушацкага раёна. У 1958 годзе скончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці "акцёр драматычнага тэатра". Некаторы час працаваў у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа, а ў 1962 годзе прыйшоў у тэатр імя Янкі Купалы.

За ролю Васіля ў спектаклі "Людзі на балоце" Генадзь Гарбук у 1966 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР. У кіно яго праславіў Міхаіл Пташук, у чыім фільме "Знак бяды" ў 1981 годзе па Васілю Быкаву Гарбук сыграў Петрака. На Міжнародным фестывалі ў Загрэбе Генадзь Гарбук стаў уладальнікам прыза за лепшую мужчынскую ролю ў гэтай карціне. Незабыўны для кінаглядачоў створаны акцёрам вобраз Андрэя Ходаса — старэйшага сына галоўнага героя "Белых рос" Ігара Дабралюбава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, развітанне з Народным артыстам Беларусі Генадзем Гарбуком пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў пятніцу, 9 лютага.

Рэдакцыя Sputnik Беларусь выказвае спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста.

Стужка навiн
0