Прэзідэнт накіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю Гарбука

© Sputnik / Александр Щербак/Фото ИТАР-ТАСС/ POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Гарбук выхаваў некалькі пакаленняў таленавітых артыстаў, якія годна развіваюць традыцыі беларускай тэатральнай школы.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука ў сувязі са смерцю артыста, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сцэна Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Цырымонія развітання з Гарбуком пройдзе ў Купалаўскім тэатры 9 лютага

Знакаміты акцёр тэатра і кіно памёр у мінулую сераду, будзе пахаваны 9 лютага на "Алеі зорак" на Маскоўскіх могілках у Мінску.

"Свой лёс ён звязаў з тэатрам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне. Яго творчая дзейнасць стала неацэнным унёскам у гісторыю сучаснага мастацтва, духоўную скарбніцу Беларусі, прыкладам самаадданага служэння нацыянальнай культуры і сваёй Айчыне", — сказана ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Генадзь Гарбук выхаваў некалькі пакаленняў таленавітых артыстаў, якія дастойна прадстаўляюць, развіваюць і памнажаюць лепшыя традыцыі беларускай тэатральнай школы.

Стужка навiн
0