Як правесці Дзень усіх закаханых па-беларуску

© PixabayАнёлы на Дзень усіх закаханых
Анёлы на Дзень усіх закаханых - Sputnik Беларусь
Традыцыйныя вячоркі, закаханыя сузор'і і хуткія спатканні: дзе адсвяткаваць Дзень святога Валянціна - у аглядзе Sputnik.
Хоць Дзень святога Валянціна і не спрадвечна беларускае свята, аднак ніхто не забараняе менавіта ў гэты дзень успомніць беларускія традыцыі заляцанняў і парадаваць сваіх каханых цікавым баўленнем часу.

Музеі для дваіх

Літаратурны музей Петруся Броўкі адкрые свае дзверы 14 лютага толькі для дваіх закаханых — пераможцаў конкурсу, які ён абвясціў напярэдадні.
Режиссёр Национального академического театра им. Я. Купалы Елена Ганум - Sputnik Беларусь
Рэжысёр Алена Ганум: мы пакажам па-французку вытанчаную беларускую вёску
Пераможцы конкурсу змогуць зладзіць фотасесію ў мемарыяльных пакоях і правесці ў музеі незабыўны рамантычны вечар.
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" таксама запрашае закаханых 14 лютага на рамантычны шпацыр. У Нясвіжскай ратушы закаханыя змогуць наведаць выставу-продаж "Любоўныя абярэгі", прайсці майстар-клас ад прыдворнай дамы і атрымаць прадказанне будучыні.
Кошт уваходнага білета ў Ратушу: школьнікі і студэнты — 1,5 руб., дарослыя — 3 руб.

Каханне па-беларуску

14 лютага прыпадае на будны дзень, і калі вы не можаце знайсці ў сабе сілы на актыўны адпачынак пасля працы, папярэднія выхадныя таксама багатыя на цікавыя падзеі.
Так, Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 10 лютага наведаць культурна-забаўляльнае мерапрыемства "Кахаем па-беларуску".  Наведвальнікі змогуць даведацца, як заляцаліся нашы продкі, пазнаёміцца ​​з народнымі беларускімі гульнямі і танцамі, наведаць майстар-класы і проста весела правесці час на тэрыторыі музейнага комплексу.

Касмічнае каханне

Напярэдадні Дня ўсіх закаханых мінскі планетарый таксама падрыхтаваў цікавае мерапрыемства. На навуковую лекцыю "Каханне як касмічная з'ява" запрашаюць тых, хто хоча стаць бліжэй да зорак — у прамым і пераносным сэнсе. Акрамя цікавых фактаў пра космас, наведвальнікаў чакае аповяд пра закаханыя сузор'і.

Хуткія спатканні

Калі вы яшчэ не сустрэлі сваю другую палоўку — не бяда, у Мінску адбудуцца адразу некалькі мерапрыемстваў, на якіх мэтанакіраваныя маладыя людзі змогуць пазнаёміцца ​​і, хто ведае, утварыць пару.
Мастак Уладзімір Шапо першае тату зрабіў у 50 пасля няшчаснага кахання - Sputnik Беларусь
Мастак Уладзімір Шапо: першае тату зрабіў у 50 пасля няшчаснага кахання
У шэсць гадзін вечара з прыпынку "Батанічная" сыходзіць трамвайчык, у якім 20 пасажыраў — 10 хлопцаў і 10 дзяўчат, у якіх будзе па 5 хвілін, каб лепш пазнаць адзін аднаго. Арганізатары мерапрыемства, "Арт Сядзіба", абяцаюць паведаміць, калі сімпатыі ўдзельнікаў апынуцца ўзаемнымі, а таксама запрашаюць іх наведаць музычную імпрэзу.
Той, каго загойдвае ў транспарце, можа паспрабаваць шчасця на хуткіх спатканнях ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Для ўдзелу ў вечарыне запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 29 гадоў, зарэгістравацца можна па тэлефонах 8 (017) 2202667, 8 (029) 5923999 ці запоўніўшы форму па спасылцы.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі