Мастацкі музей запрашае на дзень гісторый пра каханне

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа адкрыцці выставы, архіўнае фота
На адкрыцці выставы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Дзень усіх закаханых у музеі будуць працаваць прасторы слова, голаса і кіно.

МІНСК, 10 лют — Sputnik. Гісторыі пра каханне ў розных увасабленнях будуць расказваць у Нацыянальным мастацкім музеі ў Дзень усіх закаханых, паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

Анёлы на Дзень усіх закаханых - Sputnik Беларусь
Як правесці Дзень усіх закаханых па-беларуску

З 11:00 да 19:00 у музеі будуць працаваць некалькі "прастораў", дзе гасцей чакаюць тэматычныя святочныя мерапрыемствы.

"14 лютага — той дзень, калі, нікому нічога не даказваючы, можна культурна адпачыць душой і адправіцца ў творчы пошук. У гэты дзень прастора Мастацкага музея напоўніцца словам, голасам і кіно", — падкрэслілі арганізатары.

У прасторы пяра можна будзе даведацца аб парывах, прызнаннях і патаемных перажываннях рускіх мастакоў. Наведвальнікам прапануюць зазірнуць у канверты і адкрыць для сябе хвалюючыя пачуцці і думкі рускіх майстроў XIX і XX стагоддзя з іх асабістых перапісак.

Арт-кафэ пры музеі на некаторы час стане прасторай выказвання. Тут пра каханне ў міфах і легендах Усходу паведае навуковы супрацоўнік музея Мікіта Моніч.

Госці прасторы кінакарціны змогуць паглядзець стужкі Мішэля Гондры, Паола Сарэнціна і Спайка Джонса, якія падаюць гэта пачуццё з розных бакоў і кантынентаў.

У межах прасторы голаса музейныя валанцёры правядуць аўтарскія экскурсіі. У праграме творы з калекцыі, якім ёсць што сказаць пра каханне.

Прастора слова праз навушнікі пазнаёміць з гісторыямі пра партрэтуемых герояў і мастакоў, пра рознае каханне, здольнае на самыя непрадказальныя павароты.

Уваход па білеце ў музей для дарослых будзе каштаваць 6 рублёў, для школьнікаў і студэнтаў — 3 рублі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі