Хутка вясна: першыя жаўрукі прыляцелі ў Беларусь

© Pixabay/dimitrisvetsikas1969Жаўрук
Жаўрук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нашы продкі верылі, што гэтыя маленькія птушачкі сваімі спевамі заклікаюць вясну.
МІНСК, 8 сак — Sputnik. Веснікі вясны — першыя жаўрукі — у гэтым годзе прыляцелі ў Беларусь пазней звычайнага, паведамілі Sputnik арнітолагі.
Звычайна палявыя жаўрукі вяртаюцца на радзіму раней, чым астатнія птушкі. Так і было ў мінулыя гады, калі яны з'яўляліся ў Беларусі напрыканцы каляндарнай зімы — у лютым. У гэтым годзе надвор'е пакуль не радуе вясновым сонцам, таму і птушкі не спяшаліся вяртацца дадому.
Спецыялісты абяцаюць, што вельмі хутка беларусы змогуць пачуць спевы гэтых вясновых птушак.
Чакаецца, што хутка іх падтрымаюць астатнія прадстаўнікі птушынага свету. Звычайна напачатку сакавіка ў Беларусь вяртаюцца буслы, а ў красавіку — ластаўкі і зязюлі.
Стужка навiн
0