Відэа

Інтэрактыўная выстава Future Live адкрылася ў Мінску

Падпісацца
Выстава, дзе ў выглядзе арт-аб'ектаў і арт-інсталяцый, з якімі можна ўзаемадзейнічаць, выкарыстаны найноўшыя тэхналогіі, разгарнулася на другім паверсе гандлёвага цэнтра Dana Mall.

Інсталяцыі ў тэхніцы 3D mapping, праекцыйны інтэрактыў, віртуальная і дапоўненая рэальнасць — гэтыя тэхналогіі выкарыстоўваюць арганізатары новай выставы. Аналагічная выстава раней ужо адкрылася ў Рызе.

Аўтары праекта пазіцыянуюць Future Live як сумесную забаву для дзяцей і бацькоў і запэўніваюць, што і дарослыя знойдуць для сябе падыходзячы атракцыён. Больш за тысячу квадратных метраў аддадзена пад інтэрактыўныя інсталяцыі. Што гэта такое і як новыя тэхналогіі развіваюць сферу забаў, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0