Лукашэнка павіншаваў Пуціна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва дзвюх краін.

МІНСК, 19 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна з упэўненай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба беларускага лідэра.

Асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў прайшоў напярэдадні ў Расіі. Паводле апошніх звестак Цэнтрвыбаркама РФ на 7-ю гадзіну раніцы, Пуцін перамог з 76,67% галасоў. Лукашэнка ў сваім віншаванні адзначыў, што гэты вынік сведчыць аб падтрымцы расіянамі курсу на развіццё краіны і ўмацаванне яе аўтарытэту.

"Упэўнены, што гістарычныя повязі дружбы і ўзаемаразумення нашых народаў стануць залогам далейшага пашырэння беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства", — дадаў беларускі лідэр.

Ён падкрэсліў, што чакае візіт Пуціна ў Беларусь для правядзення пасяджэння вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і абмеркавання шэрагу актуальных пытанняў.

Пуцін на выбарах супернічаў з сямю кандыдатамі. Другім па выніках галасавання стаў прадстаўнік КПРФ Павел Грудзінін (11,79), трэцім — лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі. Тэлевядучая Ксенія Сабчак з 1,67% стала чацвёртай. Лідэр партыі "Яблык" Рыгор Яўлінскі набраў 1,04%. Астатнія тры кандыдаты набралі менш за адзін працэнт.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі