Беларускія кампаніі змогуць бясплатна генераваць уласныя QR-коды

Падпісацца
Пры дапамозе прылажэння QR-belinfo юрасобы змогуць замяняць звыклую "чарнільную" пячатку з рэквізітамі QR-кодам.

МІНСК, 20 сак — Sputnik. Беларускія фірмы могуць бясплатна генераваць QR-код дзякуючы прылажэнню QR-belinfo, якое распрацавала беларуская кампанія ТАА "СмартФінСофт".

Лагатып відэахостынгу YouTube - Sputnik Беларусь
Распрацоўку беларусаў хутка будуць укараняць на YouTube

Дадзены код можа быць выкарыстаны замест традыцыйнай пячаткі з рэквізітамі, якая ставіцца на бланках. Распрацоўшчыкі прылажэння дадалі магчымасць адправіць лічбавую пячатку праз e-mail і мэсэнджары. Прасканаваўшы QR-код контрагента, можна атрымаць базавую інфармацыю пра яго, у тым ліку найменне арганізацыі, яе сайт і кантактныя дадзеныя ўладальніка.

З дапамогай УНП або QR-кода, згенераванага мабільным прылажэннем QR-belinfo, можна анлайн праверыць контрагента па 16 важных параметрах — рэгістрацыйнай інфармацыі, наяўнасці працэдуры банкруцтва або ліквідацыі, уключэнню ў пералік камерцыйных арганізацый з павышанай рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Раней атрымаць дадзеную інфармацыю ў сістэматызаваным выглядзе можна было толькі за плату.

Мабільнае прылажэнне ўжо даступна для выпампоўвання ў PlayMarket і ў AppStore. Функцыя бясплатнай праверкі контрагента даступная таксама на інтэрнэт-платформе "Даўгоў няма", накіраванай на фінансавае аздараўленне прадпрыемстваў і пазасудовае ўрэгуляванне эканамічных спрэчак.

Стужка навiн
0