Прах Стывена Хокінга пахаваюць побач з Дарвінам і Ньютанам

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў фотабанкВестмінстэрскае абацтва ў Лондане
Вестмінстэрскае абацтва ў Лондане - Sputnik Беларусь
Пахаванне навукоўца пройдзе 31 сакавіка, яго прах будзе пахаваны ў Вестмінстэрскім абацтве.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Прах сусветна вядомага фізіка-тэарэтыка і папулярызатара навукі Стывена Хокінга пахаваюць 31 сакавіка ў Вестмінстэрскім абацтве, побач з магіламі аўтара тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна і аднаго са стваральнікаў класічнай фізікі Ісаака Ньютана, паведамляюць брытанскія СМІ.

Хокінг будзе пахаваны 31 сакавіка, памінальная імша пройдзе 1 красавіка ў царкве Святой Марыі Кембрыджскага ўніверсітэта, пра гэта паведаміла яго сям'я. Гэтая царква размяшчаецца непадалёк ад універсітэцкага каледжа Гонвіль-энд-Кэйс, дзе фізік прапрацаваў больш за 50 гадоў.

Фізік Стывен Хокінг - Sputnik Беларусь
Хокінг паспеў дапісаць працу, якая магла б прынесці яму Нобелеўскую прэмію

"Наш бацька жыў і працаваў у Кембрыджы больш за 50 гадоў. Ён быў неад'емнай і прыкметнай часткай жыцця горада. Менавіта таму мы вырашылі правесці памінальную службу ў горадзе, які ён так любіў і які любіў яго. Жыццё і праца нашага бацькі шмат значыла для многіх людзей — як рэлігійных, так і не рэлігійных. Адпаведна, служба будзе праходзіць з улікам усіх традыцый", — заявілі дзеці Стывена Хокінга.

На цырымоніі развітання і на службе ў царкве будуць прысутнічаць толькі родныя, сябры і калегі фізіка.

Вестмінстэрскае абацтва — традыцыйнае месца каранацыі і пахавання манархаў Вялікабрытаніі. Многія стагоддзі тут праходзяць пахаванні выбітных дзеячоў культуры, мастацтва, навукі Брытанскай імперыі.

Выбітны брытанскі фізік-тэарэтык, касмолаг і папулярызатар навукі Стывен Хокінга пайшоў з жыцця 14 сакавіка ў сваім доме ў Кембрыджы. У 22 гады ў фізіка выявілі бакавы аміятрафічны склероз (БАС). Па прагнозах лекараў ён павінен быў пражыць не больш за два-тры гады, але Хокінг, насуперак песімістычным прагнозам, двойчы ажаніўся, меў траіх дзяцей і памёр толькі на 76-м годзе жыцця.

На днях стала вядома, што фізік-тэарэтык паспеў дапісаць сваю апошнюю навуковую працу, у якой утрымліваюцца дакладныя разлікі, якія дазваляюць даказаць існаванне мультысусвету. Навукоўцы лічаць, што, калі б разлікі былі праведзены пры жыцці Хокінга, ён мог бы стаць лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі