Sputnik запусціў адукацыйную праграму для СМІ ў постсавецкіх краінах

© Sputnik / Виктор ТолочкоМайстар-клас у Мінску ў рамках праекта SputnikPro
Майстар-клас у Мінску ў рамках праекта SputnikPro - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках SputnikPro журналістам прэзентуюць тэхналогіі і прынцып працы сучаснага мультымедыйнага агенцтва.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik пачынае адукацыйную праграму SputnikPro для журналістаў у краінах блізкага замежжа.

"Да сённяшняга дня з журналістамі ў краінах былога Саюза размаўлялі толькі нашы так званыя заходнія партнёры — агенцтва і фонды, якія займаюцца прасоўваннем так званых дэмакратычных каштоўнасцяў. Мы не збіраемся нічога навязваць — для нас гэта як сустрэча з сябрамі, якіх даўно не бачыў: у кожнага сваё жыццё, але ёсць, чым падзяліцца, і якім камфортна за адным сталом", — адзначыла галоўны рэдактар ​​Sputnik Маргарыта Сіманьян.

Прэзентацыя SputnikPro у прэс-цэнтры Sputnik - Sputnik Беларусь
Адукацыйны праект для мас-медыя SputnikPro стартаваў у Беларусі

SputnikPro — гэта серыя прэзентацый і майстар-класаў ад лепшых расійскіх медыамэнэджараў і вядучых спецыялістаў з каласальным досведам працы ў СМІ. Праграма прэзентуе журналістам стандарты і тэхналогіі працы сучаснага мультымедыйнага інфармагенцтва. Першая серыя майстар-класаў прайшла ў Мінску. Другая — у Тбілісі, пасля SputnikPro адправіцца ў Ерэван.

Расійскае СМІ ўпершыню рэалізуе такую ​​праграму на постсавецкай прасторы, у той час як заходнія СМІ і арганізацыі ўжо даўно праводзяць такія мерапрыемствы. Прадстаўнікі Sputnik і МІА "Россия сегодня" падзеляцца вопытам, які можа быць цікавы журналістам, якія працуюць на рускай мове. Журналісты з канкуруючых выданняў змогуць атрымаць карысныя веды, што вельмі важна і для Sputnik — канкурэнцыя прымушае агенцтва больш актыўна развівацца.

У праграме SputnikPro ў якасці спікераў задзейнічаны: намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня", старшы выкладчык кафедры новых медыя факультэта журналістыкі МДУ Наталля Лосева, намеснік дырэктара Дырэкцыі дзяржаўных інтэрнэт-праектаў МІА "Россия сегодня" Ірына Кедроўская, кіраўнік навучальных праграм МІА "Россия сегодня" Алег Шчадроў, начальнік аддзела аператыўнага ілюстравання, намесніца кіраўніка фотаслужбы анлайн-выданняў у МІА "Россия сегодня" Святлана Свіязава, кіраўнік міжнароднага мультымедыйнага прэс-цэнтра МІА "Россия сегодня" Вольга Колева і дарадца МІА "Россия сегодня" Святлана Бабаева.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва Sputnik — адно з найбуйнейшых сусветных СМІ: агенцтва працуе на 32 мовах, рэдакцыі і прэс-цэнтры выпускаюць навіны кругласутачна па ўсім свеце ад Токіа да Монтавідэа.

За тры гады працы ў краінах постсавецкай прасторы сайты Sputnik занялі лідзіруючыя пазіцыі сярод мясцовых СМІ дзякуючы новым і тэхналагічным фарматам падачы кантэнту.

Парталы Sputnik у кожнай з краін блізкага замежжа прадстаўлены на нацыянальнай і рускай мовах, яны таксама даюць чытачу разнастайны мультымедыйны кантэнт: інфаграфіку, відэа, фотарэпартажы, анлайн-эфіры, інтэрнэт-галасаванні, падкасты. Акрамя аператыўных навін Sputnik таксама публікуе аналітычныя матэрыялы і эксклюзіўныя інтэрв'ю. Радыё Sputnik ажыццяўляе вяшчанне ў інтэрнэце і FM/AM-дыяпазонах на 18 мовах.

Стужка навiн
0