Відэа

Зіма дурная, але з косамі: як у Гродна вясну гукалі

Падчас традыцыйнага абраду "Гуканне вясны" спальвалі пудзіла Зімы і ўпрыгожвалі лес рознакаляровымі папяровымі жаўрукамі.

Рэканструкцыю абраду "Гуканне вясны" правялі ў Гродне. Свята праходзіла з карагодамі, гульнямі і рытуальным спальваннем пудзіла Зімы.

"Гуканне вясны" — гэта традыцыйнае беларускае свята развітання з зімой. Удзельнікі абраду збіраюцца ў карагоды і клічуць вясну — спяваюць песні-вяснянкі, робяць папяровых жаўрукоў, прыносяць у якасці пачастунка булачкі і печыва, зробленыя ў форме птушачак.

Абрад "Гуканне вясны" у Гродне ўжо чацвёрты год праводзяць студэнты адукацыйнай праграмы "Універсітэт Залатога Веку". Свята праводзіцца паводле старажытных традыцый.

"Жаўрукі, прыляціце! Вясну чырвоную прынясіце!" — гучалі словы адной з абрадавых песень. А жанчыны вадзілі карагод. Кожны куплет усіх песень-вяснянак заканчваўся дружным "Гу-ууу". Менавіта таму абрад і называецца "Гуканне".

© Sputnik / Инна ГришукЗіма Лёля ў нас дурная, але з косамі, казалі на свяце
Гуканне вясны в Гродно - Sputnik Беларусь
Зіма Лёля ў нас дурная, але з косамі, казалі на свяце

Важная традыцыя — гэта сабраць дзесяткі папяровых жаўрукоў, якія лічацца прадвеснікамі вясны, і падкінуць іх высока ў неба. Затым рознакаляровымі птушачкамі ўпрыгожваюць галінкі дрэў.

Традыцыйная частка абраду — рытуальнае спальванне на вогнішчы пудзіла Зімы — набітай саломаю Лёлі. Жанчыны расказваюць, што звычайна ім вельмі шкада яе спальваць, таму што вельмі прыгожай Лёля атрымліваецца.

У гэтым годзе Зіма атрымалася не такой прыгажуняй. З яе раз-пораз падаў то рукаў, то павязка. "Зіма Лёля ў нас дурная, але з косамі", — рэзюмавала вядучая свята.

Разам з Лёляй у вогнішчы спалілі хваробы, смутак, дрэнныя ўспаміны. А Вясну-прыгажуню запрасілі хутчэй прыходзіць, прынесці радасць і яркія фарбы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі