Памёр стваральнік зброі для сілавікоў Віктар Калашнікаў

© Photo : ИжГТУВіктар Калашнікаў
Віктар Калашнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Развітацца з вядомым расійскім збройнікам можна будзе 30 сакавіка ў Іжэўску.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. Расійскі канструктар-збройнік Віктар Калашнікаў, сын легендарнага Міхаіла Калашнікава, памёр на 76-м годзе жыцця, паведаміў у сераду Іжэўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя М.Т. Калашнікава.

"27 сакавіка пайшоў з жыцця выпускнік ІМІ-ІжГТУ Віктар Міхайлавіч Калашнікаў", — гаворыцца ў паведамленні на сайце ВНУ.

Смерць канструктара пацвердзіў і канцэрн "Калашнікаў". Развітанне са збройнікам адбудзецца 30 сакавіка ў Іжэўску.

Пасля заканчэння ІжГТУ Міхаіл Калашнікаў працаваў на Іжмашы, дзе працаваў над паляпшэннем АК, а таксама распрацоўваў самазарадныя карабіны. Ён прымаў удзел у распрацоўцы кулямёта Калашнікава, а таксама зброі, якую выкарыстоўваюць сілавыя структуры — пісталет-кулямёты "Бізон-2" і "Віцязь-СН". Работы Калашнікава абароненыя патэнтамі, ён мае шэраг дзяржаўных узнагародаў.

Стужка навiн
0