Радыё

Песня: фотажурналістыка - гэта люстэрка рэальнага свету

© Sputnik / Валентин ФилимоновУладальнік прэстыжнай прэміі World Press Photo 2016, фотарэпарцёр МІА "Россия сегодня" Уладзімір Песня
Уладальнік прэстыжнай прэміі World Press Photo 2016, фотарэпарцёр МІА Россия сегодня Уладзімір Песня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уладальнік прэстыжнай прэміі World Press Photo 2016, фотарэпарцёр МІА "Россия сегодня" Уладзімір Песня расказаў радыё Sputnik Беларусь, дзе знайсці грань паміж мастацтвам і рамяством у сучаснай фотажурналістыцы.
Песня: фотожурналистика — это зеркало, отражающее современный мир

Спецыяльны фотакарэспандэнт МІА "Россия сегодня", уладальнік узнагароды World Press Photo 2016 года Уладзімір Песня правёў трохдзённую серыю майстар-класаў у Мінску і Гродне. Галоўнай тэмай сустрэч з маладымі і дасведчанымі журналістамі і фатографамі сталі спорт і палітыка ў аб'ектыве фотакамеры. Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з беларускімі калегамі, а таксама сакрэтамі прафесіі фотакарэспандэнт падзяліўся ў гутарцы на радыё Sputnik Беларусь.

Дызайнер інфаграфікі Дзмітрый Гваздзецкі - Sputnik Беларусь
Радыё
Гваздзецкі: таямніцы праекта "Бітва за Берлін: Апошнія дні Трэцяга Рэйха"

"Тое, чым сёння займаюся я, гэта ў большай ступені рамяство, чым мастацтва, таму што гэта фотажурналістыка, а не мастацкая фатаграфія. Але пры гэтым, калі мы хочам дамагчыся выніку і ўздзеяння на гледачоў, выкарыстоўваюцца прыёмы, вельмі падобныя ла мастацкай фатаграфіі. Няўзброеным вокам складана аддзяліць адно ад другога, але сутнасць-то розная. Сутнасць у тым, што ў мастацкай фатаграфіі можна ўсё — можна перакройваць свет як заўгодна пад сваё асабістае ўспрыманне, а ў фотажурналістыцы мы павінны быць люстэркамі, якія адлюстроўваюць свет, але нешта змяняць ці дадаваць у гэты свет ужо не можам", — кажа Песня.

На думку суразмоўцы Sputnik, сустрэчы з маладымі і дасведчанымі калегамі ў розных краінах карысныя, у першую чаргу, магчымасцю сустрэч і дыскусіямі, паколькі фатограф часцяком не бачыць рэакцыі гледачоў на свае працы, апублікаваныя ў СМІ або на інтэрнэт-рэсурсах.

Майстар-класы спецыяльнага фотакарэспандэнта МІА "Россия сегодня", уладальніка прэміі World Press Photo 2016 Уладзіміра Песні арганізаваны ў рамках тэматычных праектаў Міжнароднага медыя-клуба Format A3.

Поўную версію размовы са спецыяльным фотакарэспандэнтам МІА "Россия сегодня", уладальнікам прэстыжнай прэміі World Press Photo 2016 года Уладзімірам Песняй слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0