Следчыя знайшлі жывымі трох чалавек пасля пажару ў Кемерава

© Sputnik / МЧС РФ / Перайсці ў медыябанкЛіквідацыя наступстваў пажару ў ГЦ "Зімовая вішня" у Кемерава
Ліквідацыя наступстваў пажару ў ГЦ Зімовая вішня у Кемерава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер у следчых знаходзяцца заявы аб знікненні і гібелі 64 чалавек.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Расійскія следчыя знайшлі жывымі трох чалавек, якія прапалі без вестак пасля пажару ў гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" ў Кемерава, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Святлана Пятрэнка.

Раней паведамлялася, што, згодна з заявамі сваякоў, зніклымі ў выніку буйнога пажару ў ГЦ лічацца 67 чалавек.

"Падчас следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па праверцы заяў аб 67 зніклых трое з іх устаноўлены сярод жывых", — заявіла Пятрэнка.

Яна дадала, што ў цяперашні час следства мае заявы аб знікненні і гібелі 64 чалавек.

Нагадаем, пажар у кемераўскім ГЦ адбыўся 25 сакавіка. Ахвярамі трагедыі сталі 64 чалавекі, у тым ліку больш за 40 дзяцей, дзесяткі пацярпелі. Узбуджана крымінальная справа па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РФ. Напярэдадні суд прыняў рашэнне аб арышце на два месяцы ўсіх пяці фігурантаў крымінальнай справы: арандатара памяшкання, дзе пачаўся пажар, Надзеі Суддзёнак, тэхнічнага дырэктара кампаніі-ўласніка ГЦ Георгія Собалева, супрацоўніка і дырэктара, які займаўся абслугоўваннем пажарнай сігналізацыі, кампаніі "Сістэмны інтэгратар" Аляксандра Нікіціна і Ігара Палазіненкі, а таксама супрацоўніка прыватнага ахоўнага прадпрыемства Сяргея Анцюшына.

Стужка навiн
0