Крамы Duty Free адкрыюць і на ўездзе ў Беларусь

© Sputnik / Светлана ЛицкевичDuty Free на мяжы Беларусь-Польшча
Duty Free на мяжы Беларусь-Польшча - Sputnik Беларусь
Набыць бяспошлінныя тавары, згодна з нормамі Мытнага кодэкса ЕАЭС, можна будзе і тым, хто падарожнічае ў межах супольнасці, да прыкладу, з Беларусі ў Расію ці Казахстан.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. На ўездзе ў Беларусь з'явяцца крамы бяспошліннага гандлю Duty Free, паведаміла намеснік начальніка аддзела арганізацыі мытнага кантролю і эфектыўнасці тэхналогій галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Беларусі Святлана Дубовік, каментуючы ў часопісе "Мытны веснік" новаўвядзенні, якія ўтрымліваюцца ў Мытным кодэксе ЕАЭС.

Да гэтага часу карыстацца крамамі бяспошліннага гандлю можна было толькі пры выездзе з краіны. Новаўвядзенні ж у Мытны кодэкс ЕАЭС прадугледжваюць пашырэнне круга асоб, якім рэалізуюцца тавары, перамешчаныя пад мытную працэдуру бяспошліннага гандлю.

"Рэалізацыя тавараў асобам, якія прыбываюць на тэрыторыю ЕАЭС, дапускаецца ў магазінах бяспошліннага гандлю, якія функцыянуюць у месцах перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу Саюза паветраным і водным відам транспарту, а калі гэта ўстаноўлена заканадаўствам дзяржаў-членаў, таксама ў месцах перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу Саюза іншымі відамі транспарту (п. 4 арт. 243 ТК ЕАЭС)", — распавяла Дубовік.

Гэта значыць норма запрацуе ў беларускіх аэрапортах, а таксама ў адным з аўтадарожных пунктаў пропуску, дзе ў парадку эксперыменту таксама плануецца арганізаваць краму Duty Free для тых, хто ўязждае на тэрыторыю ЕАЭС.

Пры гэтым купляць алкаголь і тытунёвыя вырабы можна будзе ва ўстаноўленых законам межах.

"Варта адзначыць, што такія тавары, як алкагольныя напоі, тытунь і тытунёвыя вырабы, змешчаныя пад мытную працэдуру бяспошліннага гандлю, рэалізуюцца асобам, якія ўязджаюць на мытную тэрыторыю ЕАЭС, у колькасных нормах, у межах якіх тавары для асабістага карыстання ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС без выплаты мытных пошлін, падаткаў", — падкрэсліла Дубовік.

Пры гэтым скарыстацца паслугамі крам Duty Free, па словах прадстаўніка ДМК Беларусі, змогуць і грамадзяне, якія перамяшчаюцца паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС. Праўда, пасля стварэння адпаведных крам, да прыкладу, у пунктах пропуску аэрапортаў.

Мытным кодэксам ЕАЭС таксама прадугледжаныя нормы, якія дазволяць арганізаваць гандаль таварамі з крамаў Duty Free на бартах авіякампаніі "Белавія", якія выконваюць міжнародныя авіярэйсы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі