Кітайская касмічная станцыя "Цяньгун" згарэла ў атмасферы

© REUTERS / Jason LeeМадэль кітайскай арбітальнай станцыі "Цяньгун-1"
Мадэль кітайскай арбітальнай станцыі Цяньгун-1 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У апошні час палёт станцыі праходзіў у некіравальным рэжыме.

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Большая частка абломкаў кітайскай станцыі "Цяньгун-1" ("Нябесны палац-1") згарэла пры ўваходзе ў атмасферу над Ціхім акіянам, гаворыцца ў паведамленні на сайце праграмы пілатуемых касмічных палётаў КНР (CMSE).

Млечны шлях, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
NASA збіраецца знайсці прыдатныя для жыцця планеты

Арбітальная станцыя, якая знаходзілася ў космасе сем гадоў, вярнулася ў атмасферу Зямлі ў ноч на панядзелак, 2 красавіка.

"Станцыя ўвайшла ў атмасферу Зямлі над паўднёвай часткай Ціхага акіяна, вялікая частка абломкаў "Цяньгун-1" згарэла пры ўваходзе ў атмасферу", — гаворыцца ў паведамленні.

"Нябесны палац" быў запушчаны на арбіту ў канцы верасня 2011 года. Па сваіх функцыях "Цяньгун-1" аналагічная савецкім станцыям серыі "Алмаз" і "Салют" і прызначана для адпрацоўкі працэсаў стыкоўкі з касмічнымі караблямі і адпрацоўкі сістэм аўтаномнага жыццезабеспячэння касманаўтаў.

За час, праведзены на арбіце, кітайскую станцыю наведала тры экспедыцыі: у 2011, у 2012 і 2013 гадах. Два гады таму сувязь з "Цяньгун" была страчана.

КНР стала трэцяй краінай у свеце пасля СССР і ЗША, якая запусціла сваю арбітальную станцыю.

Стужка навiн
0