Брама Радзівілаў развальваецца ў Лідскім раёне

© Photo : Сайт города ЛидыБрама Радзівілаў у Лідскім раёне
Брама Радзівілаў у Лідскім раёне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жыхары навакольных вёсак перажываюць, што рэшткі аркі, якая ўжо абвалілася, могуць знесці.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Трыумфальная арка, частка архітэктурнага комплексу XVIII стагоддзя, якую мясцовыя жыхары называюць "Брама Радзівілаў", пачала рассыпацца ў канцы зімы. Зараз дарога, якая некалі пралягала пад аркай, ідзе ў абыход, а неабыякавыя жыхары навакольных вёсак паведамілі парталу 0154.by аб тым, што аварыйны помнік архітэктуры могуць знесці.

© Photo : Сайт города ЛидыТак выглядае арка сёння
Брама Радзівілаў у Лідскім раёне - Sputnik Беларусь
Так выглядае арка сёння

Ад маёнтка, які некалі належаў Радзівілам, мала што засталося — частка аркі і некалькі цагляных будынкаў.

Руіны комплексу знаходзяцца паміж вёскамі Вялікае Сяло і Жырмуны ў Лідскім раёне. Гэты маёнтак будаваў у канцы XVIII стагоддзя князь Станіслаў Радзівіл. Па першапачатковай задумцы, тут павінен быў быць вялікі палацавы комплекс, аднак сам палац так і не быў пабудаваны, а флігелі паступова прыходзілі ў заняпад, хоць іх працягвалі выкарыстоўваць мясцовыя жыхары – напрыклад, пасля вайны ў адным з гэтых будынкаў працавала школа.

Цяпер паўразбураны комплекс знаходзіцца ў жудасным стане.

"Раней дарога праходзіла пад аркай, але вялікая яе частка ўпала. Добра, што побач не было людзей", — кажа старшыня Крупаўскага сельсавета Руслан Мельнік.

Паводле яго слоў, на месца выязджала камісія з Лідскага райвыканкама. Дарога цяпер абгінае "браму", аднак па ёй цяжка праехаць з-за глыбіні каляін.

© Photo : Сайт города ЛидыПа дарозе ля брамы цяжка праехаць з-за каляін
Брама Радзівілаў у Лідскім раёне - Sputnik Беларусь
Па дарозе ля брамы цяжка праехаць з-за каляін

Тым не меньш гаворкі пра тое, каб знесці арку, якая рассыпаецца практычна на вачах, пакуль не ідзе.

"Там пяць дамоў за гэтай аркай, трэба перанакіраваць дарогу", — паведаміла Sputnik загадчыца сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Марыя Дукі.

Паводле яе слоў, руіны сядзібы не ўключаны ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, і гаворкі пра яе рэстаўрацыю ніколі не ішло. Арка, якая так турбуе мясцовых жыхароў, знаходзіцца ў самым жаласным стане.

"Яна ёсць, але яна сыплецца. Столькі гадоў на яе ўплывалі ўмовы надвор'я, яна не ахоўвалася, не рэстаўраваўся. Калі яе крануць, яна рассыплецца", — адзначыла Марыя Дукі.

Загадчыца сектара культуры падкрэсліла, што арку лепш абгарадзіць і, за адсутнасцю іншых варыянтаў, дазволіць ёй разбурыцца натуральным шляхам, а пакуль няхай яна цешыць вочы мінакоў.

Стужка навiн
0