Еўрапейцы лічаць, што Google і Facebook маніпулююць інфармацыяй

© PixabayПошук Google на планшэце
Пошук Google на планшэце - Sputnik Беларусь
Больш за дзве трэці немцаў і звыш за палову італьянцаў, французаў і брытанцаў упэўненыя ў тым, што IT-гіганты не неперадузятыя.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Большасць еўрапейцаў упэўненыя ў тым, што Facebook і Google выкарыстоўваюць алгарытмы для маніпулявання інфармацыяй на карысць таго ці іншага палітычнага пункту гледжання, сведчаць дадзеныя сацыялагічнага апытання.

Апытанне аб стаўленні еўрапейцаў да Facebook і Google ў рамках праекта Sputnik.Меркаванні правяла адна з найстарэйшых сацыялагічных кампаній Ifop. Галоўным пытаннем была аб'ектыўнасць інтэрнэт-гігантаў, а ў адказах жыхары розных краін паказалі ўнікальную аднадушнасць.

Інтэрнэт-маніпулятары

Згодна з вынікамі апытанняў большасць апытаных еўрапейцаў лічаць, што Google і Facebook, а таксама іншыя падобныя інтэрнэт-кампаніі выкарыстоўваюць алгарытмы для маніпулявання інфармацыяй.

Прычым маніпулююць яны інфармацыяй на карысць таго ці іншага палітычнага пункту гледжання.

Такой пазіцыі прытрымліваюцца 68% немцаў, 60% італьянцаў, 57% французаў і 54% брытанцаў. Дарэчы, падтрымліваюць пункт гледжання і амерыканцы — у ЗША так думаюць 60% грамадзян.

Пры гэтым толькі 33% брытанцаў упэўненыя ў тым, што інфармацыя ў Google і Facebook падаецца аб'ектыўна, у іншых краінах паказчыкі меншыя — напрыклад, так мяркуюць толькі 24% амерыканцаў і 21% немцаў.

Вострае пытанне і для Беларусі

Сёння праблему маніпулявання інфармацыяй у сацыяльных сетках спрабуюць вырашыць і беларускія ўлады. Калі стала відавочна, што інтэрнэт шмат у чым замяняе "традыцыйныя СМІ", наспела і неабходнасць унясення зменаў у закон "Аб СМІ".

Так, інтэрнэт-пляцоўкі хочуць зраўнаваць у правах са звычайнымі СМІ — а значыць, ускласці на іх і адказнасць за прадстаўленую інфармацыю. Будзе ўведзена і магчымасць ідэнтыфікацыі каментатараў — каб не дапускаць выпадкаў, калі адзін чалавек пад рознымі імёнамі піша сотні паведамленняў, у тым ліку — з адкрытай хлуснёй і паклёпам.

Неаднаразова негатыўна выказваўся аб ступені дакладнасці і аб'ектыўнасці інфармацыі ў інтэрнэце і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — ён проста называў усё гэта "інфармацыйнай памыйніцай".

Дарэчы, разглядаць папраўкі ў заканадаўства аб СМІ пачнуць ужо з 19 красавіка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі