Удзельнік трука Каперфільда патрабуе з яго 400 тысяч долараў

© AP / John LocherІлюзіяніст Дэвід Каперфільд у судзе на разглядзе справы аб пацярпелым удзельніку яго трука
Ілюзіяніст Дэвід Каперфільд у судзе на разглядзе справы аб пацярпелым удзельніку яго трука - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каперфільд прымусіў знікнуць са сцэны 12 чалавек, але адзін з іх вярнуўся з іскам.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Дэвід Каперфільд раскрыў у судзе сакрэт трука са знікненнем са сцэны дванаццаці чалавек.

У суд на ілюзіяніста падаў адзін з удзельнікаў яго трука яшчэ ў 2013 годзе. Брытанец Гэвін Кокс наведаў шоу Каперфільда ў Лас-Вегасе ў 2013 годзе. Падчас фокусу ў рамках знікнення яго і яшчэ адзінаццаць чалавек адводзілі са сцэны праз шэраг цёмных памяшканняў. Дарогу асвятлялі ліхтарыкамі. Брытанец упаў і атрымаў траўмы, а лячэнне, паводле яго слоў, абыйшлося ў чатырыста тысяч долараў.

Адвакат пацярпелага Бенедыкт Марэлі назваў у судзе тое, што здарылася "чаканым інцыдэнтам", так як выкананне трука падобным чынам відавочна небяспечна. Па словах самога Кокса, ён меркаваў, што на шоу такога вядомага фокусніка будзе ў бяспецы.

У ходзе судовага следства Каперфільд раскрыў усе сакрэты фокусу, прадэманстраваўшы яго прысяжным. На пасяджэнні прадзюсар ілюзіяніста Крыс Кенэр паведаміў, што трук праводзілі шмат разоў, а перад дэманстрацыяй фокусу публіцы Каперфільд сам праверыў шлях, якім будуць рухацца ўдзельнікі фокусу. Адвакат ўстановы, у якой праходзіла шоу, мяркуе, што Кокс не паслізнуўся, як заяўляе, а наўмысна спатыкнуўся. Кокс і яго жонка адмаўляюць падобныя абвінавачванні і адзначаюць, што выдаткавалі на лячэнне значную суму, і да гэтага часу не атрымалі кампенсацыі.

Стужка навiн
0