Веласіпедны карнавал "Viva ровар!" пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкВелапрабег, архіўнае фота
Велапрабег, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнічаць могуць усе, у каго ёсць веласіпед, фантазія і жаданне далучыцца да яркага мерапрыемства - фестываля і парада, які адбудзецца на праспекце Пераможцаў.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Міжнародны веласіпедны карнавал "Viva ровар!" — 2018 пройдзе ў Мінску 12 мая. Рэгістрацыя ўдзельнікаў ужо ідзе — заявіць пра свой намер паўдзельнічаць у яркім мерапрыемстве можна на адмысловым сайце.

Удзельнічаць могуць усе жадаючыя старэйшыя за 14 гадоў, дзяцей чакаюць на свяце ў суправаджэнні бацькоў. Пры гэтым ніякіх узносаў не прадугледжана, удзел у велакарнавале бясплатны.

Арганізатары мерапрыемства падкрэсліваюць, што будуць рады бачыць любыя віды веласіпедаў, у тым ліку тандэм, двухпавярховы веласіпед, веласіпед-амфібію, веласіпед з прычэпам для пасажыраў і іншыя нестандартныя віды двухколавага транспарту.

"Мы чакаем, што самыя незвычайныя веласіпеды і самыя незвычайныя веласіпедысты стануць асаблівай часткай велапарада", — кажуць арганізатары.

З велапарада мерапрыемства пачнецца. Яркая калона праедзе па праспекце Пераможцаў ля парка Перамогі. Пры гэтым, падкрэсліваюць арганізатары, велапарад не з'яўляецца гонкай або велапрабегам. Калона будзе рухацца з невялікай хуткасцю — каля 12 км/г. Затым у парку Перамогі пройдзе фестываль.

У гэтым годзе веласіпедны карнавал пройдзе ў Мінску трэці раз. У мінулым годзе для ўдзелу ў велапараде зарэгістраваліся больш за 11 тысяч удзельнікаў з Беларусі, а таксама Украіны, Расіі, Швецыі, Літвы, Латвіі, Польшчы і іншых краін.

Калону веласіпедыстаў тады ўзначальвалі міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко і старшыня Мінгарвыканкама Сяргей Шорац, а таксама зоркі веласпорту Беларусі Наталля Цылінская і Яўген Гутаровіч, спявак Дзмітрый Калдун.

Стужка навiн
0