На "Еўрабачанні" будуць па-новаму лічыць галасы

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцэна нацыянальнага адбору Беларусі на "Еўрабачанне 2018"
Сцэна нацыянальнага адбору Беларусі на Еўрабачанне 2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чым ніжэй будзе індывідуальная адзнака члена журы, тым менш яна паўплывае на канчатковы вынік.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Арганізатары міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне" змянілі правілы падліку галасоў, паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.

Спявак Мікіта Аляксееў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Alekseev і каманда адправяцца ў Лісабон у суботу

Новаўвядзенне нязначнае, але павінна палепшыць галасаванне. Арганізатары патлумачылі, што дзякуючы змене, рашэнне некалькіх членаў журы будзе вышэй індывідуальнай ацэнкі аднаго з яго прадстаўнікоў.

Згодна з новымі правіламі, кожны голас члена журы будзе мець меншую вагу, чым у суме з галасамі іншых членаў журы.

Таксама паведамляецца, што нізкая адзнака члена журы менш уплывае на канчатковы вынік. А высокая, наадварот, істотна зменіць агульны вынік.

Да прыкладу, раней, калі чатыры члены журы паставілі песню на першае месца, а пяты — на апошняе, то гэта магло пазбавіць канкурсанта запаветных 12 ачкоў.

Папярэднія змены ў сістэму галасавання ўносілі ў 2016 годзе. Тады вырашылі, што ў фінале конкурсу прафесійнае журы і гледачы будуць галасаваць асобна.

Сёння ў Лісабон, дзе пройдзе "Еўрабачанне 2018", адправіцца беларуская дэлегацыя. У гэтым годзе Беларусь на конкурсе прадставіць украінскі поп-спявак Alekseev з песняй Forever.

Стужка навiн
0