"Белавія" арганізуе дадатковы рэйс на фінал Лігі чэмпіёнаў

© Photo : "Белавиа"Самалёт "Белавія"
Самалёт Белавія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Авіякампанія "падбярэ" з Лондана заўзятараў "Ліверпуля", якія будуць сачыць за фінальнай сутычкай сваёй каманды з "Рэалам".

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Беларускі нацыянальны перавозчык "Белавія" арганізуе дадатковы рэйс у Лондан на фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, паведаміў Sputnik у сераду намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.

Цягнік, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
БЧ запусціць адмысловы цягнік на час "Славянскага базару"

Фінал футбольнай ЛЧ адбудзецца 26 мая ў Кіеве, украінская сталіца ўпершыню ў гісторыі прыме матч такога ўзроўню. У фінальным паядынку будуць змагацца брытанскі "Ліверпуль" і мадрыдскі "Рэал".

"Белавія" выканае 25 мая дадатковы рэйс у Лондан для перавозкі заўзятараў футбольнага клуба "Ліверпуль" праз Мінск у Кіеў", — распавёў Чаргінец.

Ён адзначыў, што абодва рэйса з Лондана (B2-852 і B2-832) ужо цалкам запоўненыя. Таксама, па словах Чаргінца, амаль не засталося месцаў на рэйсы з Мінска ў Кіеў на 25 і 26 мая. Улічваючы, што "Белавія" выконвае пяць штодзённых рэйсаў са сталіцы ў аэрапорты Барыспаль і Жуляны ў Кіеве, можна ўявіць, які ажыятаж будзе на фінальным матчы ЛЧ.

Стужка навiн
0