Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку з'явіўся ў яго радавой сядзібе

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАНПершы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ва ўрочышчы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна
Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ва ўрочышчы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Помнік вышынёй у 2,2 метры вырабілі з бронзы за кошт народных грошай - больш за 700 чалавек зрабілі ахвяраванні.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку адкрылі ў суботу на яго радзіме — ва ўрочышчы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна, паведамілі ў мясцовым райвыканкаме.

Помнік вайсковаму і палітычнаму дзеячу, якога шануюць многія беларусы, у 2,2 метры вышынёй быў выраблены з бронзы і ўсталяваны на тэрыторыі мемарыяльнага музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі. Манумент устаноўлены за народныя грошы: больш за 700 чалавек зрабілі ахвяраванні, каб ажыццявіць ідэю яго адкрыцця.

© Photo : Сергей Сацюк / БелаПАНПершы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ва ўрочышчы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна
Первый в Беларуси памятник Тадеушу Костюшко в урочище Меречевщина Ивацевичского района - Sputnik Беларусь
Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ва ўрочышчы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна

Помнік уяўляе сабой кампазіцыю, у якой Касцюшка глядзіць удалячынь, у адной руцэ ў яго шабля, а ў другой —  капялюш.

Радавая сядзіба Касцюшкі была разбурана падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сядзібу аднавілі, і ў 2004 годзе адкрылі там музей. Дом пабудавалі на падмурку XVIII стагоддзя па малюнках XIX стагоддзя.

Тадэвуш Касцюшка — ваенны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай і ЗША. Ён узначальваў польскае паўстанне 1794 года, быў удзельнікам вайны за незалежнасць ЗША. Помнікі ў яго гонар устаноўлены ў розных краінах свету: у Польшчы, у ЗША, у Швейцарыі, а зараз і ў Беларусі. Акрамя таго, імем Касцюшкі названыя вуліцы, плошчы і паркі ў розных гарадах, самая высокая гара ў Аўстраліі, востраў на Алясцы, акруга ў ЗША і Кракаўскі Політэхнічны Універсітэт.

Стужка навiн
0