Тэхналогіі будучыні: у Мінску адкрываецца форум "ТІБО"

© Sputnik / Александр Шурмелев Наведвальнік на выставе "ТІБО-2017"
Наведвальнік на выставе ТІБО-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары абяцаюць прадставіць на выставе касцюм віртуальнай рэальнасці, медыцынскія імпланты для нейрастымуляцыі і іншае.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. У Мінску ў панядзелак адкрываецца Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2018".

Выстава пройдзе ў 25-ы раз. Упершыню яе правядуць у "Мінск-Арэне".

Касцюм віртуальнай рэальнасці - Sputnik Беларусь
Гульні, медыцына, трэніроўкі МНС: на што здольны беларускі VR-касцюм

На мерапрыемстве будуць прадстаўлены тэхналогіі будучыні — 5G, хмарныя тэхналогіі, штучны інтэлект, расказаў тэлеканалу "Беларусь 1" намеснік старшыні аргкамітэта форуму Рыгор Бондараў.

Наведвальнікам пакажуць касцюм віртуальнай рэальнасці, медыцынскія імпланты для нейрастымуляцыі і іншыя экспанаты. За чатыры дні працы форума пройдзе больш за 20 канферэнцый, тэматычных мерапрыемстваў і семінараў.

У панядзелак выстава адкрыецца з урачыстай цырымоніі гашэння маркі ў гонар юбілею форуму, а ўжо ў аўторак пачне прымаць першых наведвальнікаў. Таксама 15 мая на "ТІБО" пройдзе Еўразійскі лічбавы форум, на якім абмяркуюць пытанні стварэння адзінага лічбавага рынку ЕАЭС, і II Беларускі ІКТ-саміт. Тэмай апошняга стануць штучны інтэлект, блокчэйн, хмарныя тэхналогіі, інтэрнэт рэчаў, 3D-тэхналогіі і іншае.

Форум будзе доўжыцца да пятніцы. Усяго ў мерапрыемстве прадставяць найноўшыя распрацоўкі 120 кампаній з 15 краін.

Стужка навiн
0