Пра што можна даведацца ў рамках адукацыйнага праекта SputnikPro

Падпісацца
Вопытныя эксперты падзеляцца з усімі жадаючымі ведамі пра глабальныя трэнды для новых медыя і не толькі.

Адукацыйны праект SputnikPro запускаецца ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у аўторак 15 мая.

У рамках мерапрыемства эксперты падзеляцца ведамі аб глабальных трэндах для новых медыя і арганізацыі працы прэс-службы, а таксама раскажуць, якая гісторыя можа зацікавіць сучасныя медыя.

Спікерамі выступяць:

  • намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Наталля Лосева
  • дырэктар дырэкцыі па карпаратыўных сувязях МІА "Россия сегодня" Пётр Лідаў
  • саветнік МІА "Россия сегодня" Алег Дзмітрыеў

У праекце прымуць удзел прафесійныя журналісты рэспублікі, супрацоўнікі прэс-службаў і студэнты-старшакурснікі профільных ВНУ.

Стужка навiн
0