Альберс прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па біятлоне

© Sputnik / Владимир НестеровичЮрый Альберс, архіўнае фота
Юрый Альберс, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жаночую каманду будзе па-ранейшаму трэніраваць Фёдар Свабода, змены адбыліся ў трэнерскім штабе мужчынскай зборнай.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Міністэрства спорту і турызму Беларусі прызначыла Юрыя Альберса галоўным трэнерам нацыянальнай каманды па біятлоне, паведамілі Sputnik у ведамстве.

Атэстацыя трэнерскага саставу зборнай Беларусі па біятлоне адбылася ў міністэрстве.

Так, Альберс быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера каманды. Алег Рыжанкоў стаў старэйшым трэнерам мужчынскай каманды, на гэтай пасадзе ён змяніў Васіля Бальшакова. Дапамагаць яму будзе Уладзімір Каралькевіч. Фёдар Свабода працягне працаваць з жаночай камандай. Памочніка Свабодзе пакуль не знайшлі.

Кантракты са спецыялістамі будуць падпісаныя 1 ліпеня.

Раней быў агучаны састаў жаночай каманды на будучы сезон. У яго ўвайшлі Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Ганна Сола. У складзе таксама Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна. Аднак, алімпійскія чэмпіёнкі не вырашылі, ці будуць яны працягваць кар'еру.

Новы біятлонны сезон стартуе 30 лістапада этапам Кубка свету ў славенскай Паклюцы.

Стужка навiн
0