Відэа

Тэнісныя кеды Лукашэнкі і архіўнае фота Домрачавай паказалі ў НАК

Падпісацца
Нацыянальны алімпійскі камітэт упершыню далучыўся да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". Глядзіце на відэа, што паказвалі гасцям падчас экскурсій.

Упершыню беларускі НАК далучыўся да акцыі "Ноч музеяў" і правёў па сваіх залах чатыры экскурсіі. Дапамагалі экскурсаводам вядомыя беларускія спартсмены, чые памятныя рэчы захоўваюцца ў штаб-кватэры камітэта. Напрыклад, Любоў Чаркашына распавяла, што яе купальнік, у якім яна ўзяла трэцяе месца на Алімпіядзе ў Лондане, каштаваў 1500 долараў.

"Звычайна купальнікі пасля выступленняў аддаюцца па спадчыне, іншым спартсменам. Але мне было шкада яго аддаваць. Таму ён захоўваецца тут і, як мне здаецца, прыносіць больш карысці", — прызналася гімнастка.

Гледачам паказалі топ-10 эксклюзіўных экспанатаў НАК. Да іх аднеслі аліўкавы вянок чэмпіёнкі Алімпіяды ў 2004 годзе Юліі Несцярэнкі і экіпіроўку вядомай біятланісткі Дар'і Домрачавай. Дарэчы, прыхільнікі Домрачавай таксама маглі ўбачыць яе архіўнае фота 8-гадовай даўніны. На ім яшчэ юная спартсменка атрымлівае спецыяльны прыз МАК.

Цікава гледачам было паглядзець і на асабістыя рэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі: хакейную клюшку, тэнісную футболку, кеды.

Усяго ў экскурсіях прынялі ўдзел 160 гледачоў.

Як праходзіла незвычайнае мерапрыемства, глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0