Відэа

Буры мядзведзь заўважаны каля Мінска

Падпісацца
Аўтамабіліст здолеў зняць на відэа бурага мядзведзя непадалёку ад беларускай сталіцы. Глядзіце кадры, якія трапілі ў інтэрнэт.

Карыстальнік YouTube загрузіў відэа з мядзведзем, які бег уздоўж дарогі, у аўторак 22 мая.

"А я думаў, у Беларусі мядзведзяў няма! Ух, прыгажунчык", — пракаментаваў ён сваё відэа.

Па словах аўтара відэа, кадры былі знятыя ў непасрэднай блізкасці ад сталіцы — каля вадасховішча Вяча.

У Беларусі жыве 100-110 асобін бурага мядзведзя, у Бярэзінскім біясферным запаведніку, дзе размяшчаецца найбольшая папуляцыя драпежніка ў Беларусі, па розных звестках, жывуць ад 25 да 35 гэтых жывёл.

Стужка навiн
0