Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на вечар пятніцы

© PixabayГрад
Град - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я абвешчаны аранжавы - перадапошні - узровень небяспекі.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Штармавое папярэджанне зноў абвешчана ў Беларусі — на вечар пятніцы, 25 мая, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Смерч у Гомельскай вобласці - Sputnik Беларусь
Відэа
Падыме кароў ці не: велізарны смерч у Лоеўскім раёне трапіў на відэа

На гэтым тыдні ў рэспубліцы было няўстойлівае надвор'е з навальніцамі, градам і ліўнямі. Напярэдадні ў Лоеўскім раёне быў зафіксаваны велізарны смерч, а двума днямі раней у Віцебскай вобласці выпаў град, які цалкам пакрыў зямлю.

"Сёння да 21:00 па паўднёва-заходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў асобных раёнах пры навальніцах чакаюцца моцныя ліўні з градам, а таксама ўзмацненне ветру, парывы якога будуць дасягаць хуткасці 20 м/с.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я абвешчаны аранжавы — перадапошні — узровень небяспекі.

Стужка навiн
0