Лукашэнка даў распараджэнне і грошы на рэстаўрацыю трох замкаў

© Sputnik / Констанция ЖдановскаяПалац Пуслоўскіх у мініяцюры
Палац Пуслоўскіх у мініяцюры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Захаванне помнікаў гісторыі і архітэктуры дапаможа, на думку ўладаў, прыцягнуць больш турыстаў у Беларусь.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі падпісаў спецыяльнае распараджэнне аб падтрымцы культуры і мастацтва, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з рашэннем Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва будуць выдзелены грошы на рэалізацыю трох праектаў.

Рэстаўрацыя, якіх замкаў і палацаў, па рашэнні беларускага лідара адбудзецца, глядзіце ў гайдзе Sputnik.

Палац Пуслоўскіх

Косаўскі палацава-паркавы ансамбль нездарма ўганараваны выдзяленнем сродкаў. Некалі сапраўдная перліна дойлідства дзякуючы партызанам апошнія дзесяцігоддзі ляжала ў руінах.

Аконны праём над аркай уваходнай брамы значна пашырылі - Sputnik Беларусь
Частку вежы Старога замка ў Гродне разбілі перфаратарам пры рэстаўрацыі

Цяпер будынак палаца, які быў закладзены ў 1838 годзе, патроху рэстаўруецца. Будаваць яго пачаў Вандалін Пуслоўскі — буйны прамысловец і аматар мастацтваў.

Аўтарам праекту быў выбітны архітэктар Францішак Яшчолд, а ўжо ў другой палове XIX стагоддзя над рэканструкцыяй мініцюрнага замка працаваў Уладзіслаў Марконі.

Незвычайны будынак нездарма ганаруецца параўнаннямі з замкам. Яго вежы ўпрыгожваюць стральчатыя вокны і граненыя зубцы навершша, якія імітуюць байніцы.

Кожная вежа увасабляла месяц года, пры гэтым чатыры цэнтральныя — у гонар мая, чэрвеня, ліпеня і жніўня — самыя высокія. У палацы былі асаблівым чынам уладкаваныя і пакоі, прычым так, што не было ніводнага прахаднога.

Упершыню сур'ёзна палац Пуслоўскіх пацярпеў у Першую сусветную вайну, канчаткова яго разбурыў пажар у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Замак у Гальшанах

Доўгі час замак належаў роду князёў Гальшанскіх, але перыяд сапраўднай раскошы пачаўся ў пачатку ХVII стагоддзя, калі ён ужо быў часткай уладанняў магнацкага роду Сапегаў.

Замак Скаклёстэр , рэстаўрацыяй якога кіраваў Дзік Сандберг - Sputnik Беларусь
Шведскі архітэктар: ідэальны рэстаўрацыйны праект зрабіць немагчыма

Па сваёй кампазіцыі фартэцыя нагадвае Мірскі замак і з'яўляецца яркім прыкладам уплыву галандскай архітэктурнай думкі на абарончае дойлідства.

Пры Сапегах замак практычна выконваў ролю рэзідэнцыі або палаца, дзе былі сабраны прадметы мастацтва і ўнікальная бібліятэка. Побач з палацам былі тры штучныя возеры, дно якіх было выкладзена пліткай.

Замак, на жаль, неаднаразова разбураўся і перабудоўваўся, што ўскладняе спецыялістам задачу вызначыць дакладны знешні выгляд палацавага комплексу.

У 1880 годзе адзін з апошніх уладальнікаў Гальшанскага замка падрываў вежы, а цэглу прадаваў для будаўніцтва, што фактычна пераўтварыла некалі багаты палац у руіны.

У 2016 годзе замак быў уключаны ў спіс з 27 аб'ектаў, на рэстаўрацыю і захаванне якіх будуць вылучацца грошы з дзяржаўнай казны.

Крэўскі замак

Першы цалкам мураваны замак у Вялікім Княстве Літоўскім быў пабудаваны менавіта ў Крэва, як рэзідэнцыя кіраўніка краіны.

У XIV стагоддзі замак стаў першай кастэллю не толькі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, але і ва ўсім ВКЛ, але ў гісторыю ён увайшоў пасля таго, як у 1382 годзе тут па загадзе вялікага князя Ягайлы быў задушаны яго дзядзька Кейстут.

У сценах замка быў заключаны і будучы вялікі князь Вітаўт, які па легендзе збег з-пад варты, пераапрануўшыся ў жаночую сукенку пад покрывам ночы.

Непасрэдна ў Крэўскім замку ў 1385 годзе была падпісана ўнія паміж ВКЛ і Польскім каралеўствам, пасля чаго вялікі князь Ягайла стаў кіраўніком аб'яднанай дзяржавы.

© Photo : Захар Щербаков / БелаПАН"Крэўскі кірмаш"
Крэўскі кірмаш - Sputnik Беларусь
"Крэўскі кірмаш"

Аж да XVIII стагоддзя Крэўскі замак быў у добрым стане. Сур'ёзныя разбурэнні ён зведаў у гады Першай сусветнай вайны, калі сцены замка былі ў літаральным сэнсе часткай перадавых нямецкіх пазіцый. У цяперашні час на тэрыторыі замка вядуцца работы па кансервацыі ацалелых яго частак.

Беларускія ўлады ўпэўненыя, што прыняцце Аляксандрам Лукашэнкам распараджэння будзе садзейнічаць захаванню помнікаў архітэктуры і гісторыі Беларусі на доўгатэрміновы перыяд, павелічэнню іх турыстычнага патэнцыялу.

Стужка навiн
0