Беларуская байдарка-чацвёрка заваявала золата ЧЕ ў Бялградзе

© PixabayПаверхня вады, архіўнае фота
Паверхня вады, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларусы лідзіравалі з сярэдзіны дыстанцыі і не дазволілі супернікам сябе апярэдзіць.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Мужчынская байдарка-чацвёрка з Беларусі заваявала залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе.

Кірыл Нікіцін, Віталь Бялько, Ілля Федарэнка і Раман Петрушэнка ў фінале на 1000 метраў паказалі выдатны вынік. Спартсмены ўжо да сярэдзіны дыстанцыі ўпэўнена лідзіравалі і не дазвалялі супернікам сябе апярэдзіць. Такім чынам, беларусы фінішыравалі першымі і паказалі вынік 2 хвіліны 48,841 секунды.

На другім месцы апынуліся весляры з Славакіі, бронза дасталася іспанскім байдарачнікам.

Раней, у першы дзень фіналаў чэмпіянату Еўропы, залатую ўзнагароду ў каноэ-адзіночцы на 500 метраў выйграла беларуска Алена Ноздрава. Спартсменка паказала вынік 2 хвіліны 03,53 секунды і паставіла сусветны рэкорд.

Таксама ў актыве ў беларускай каманды ёсць срэбны медаль на 500 метраў — вызначылася жаночая байдарка-чацвёрка.

Завершыцца Чэмпіянат Еўропы ў Бялградзе ў нядзелю, 10 чэрвеня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі