На Еўрапейскіх гульнях 2019 будзе бясплатны Wi-Fi

© Photo : Дирекция II Европейских игр 2019 годаПадпісанне дамовы аб бясплатным інтэрнэце ў часе Еўрапейскіх гульняў-2019
Падпісанне дамовы аб бясплатным інтэрнэце ў часе Еўрапейскіх гульняў-2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Афіцыйны пастаўшчык Free Wi-Fi выкарыстоўвае свае тэхнічныя магчымасці, каб Wi-Fi быў даступны нават у выпадку любых форс-мажорных сітуацый.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Спартсменаў і балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў забяспечаць бясплатным Wi-Fi, паведамілі Sputnik у прэс-службе дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў-2019.

"Удзельнікі II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў 2019 годзе змогуць карыстацца бясплатным інтэрнэтам на хуткасці да 100 Мбіт/с, доступ да якога забяспечыць ТАА "Дзелавая сетка", — распавялі суразмоўцы агенцтва.

Стральба з лука - Sputnik Беларусь
Адбор лучнікаў на Еўрапейскія гульні пачаўся ў Беларусі

Дагавор паміж кампаніяй "Дзелавая сетка" і дырэкцыяй Еўрапейскіх быў падпісаны ў сераду, 13 чэрвеня.

У прэс-службе растлумачылі, што бясплатны інтэрнэт, у тым ліку Wi-Fi, будзе працаваць у студэнцкім жылым комплексе на праспекце Дзяржынскага, дзе падчас спаборніцтваў будуць жыць атлеты. Wi-Fi таксама будзе даступны нават у выпадку любых форс-мажорных сітуацый.

"Wi-Fi з'яўляецца сур'ёзным інструментам камунікацый і крыніцай атрымання інфармацыі, неабходнай усім дэлегацыям, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемствах. Напрыклад, дэлегацыі такіх краін, як Расія, Вялікабрытанія, Францыя, Германія будуць налічваць некалькі сотняў чалавек. Кіраваць імі без сучасных тэхналогій немагчыма", — падкрэсліў дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.

Акрамя таго, у рамках сумеснага праекта кампаніі і Дырэкцыі бясплатны Wi-Fi хутка з'явіцца і на шэрагу маршрутаў грамадскага транспарту. Катулін фонду выказаў надзею, што праект стане дастойным укладам у паспяховае правядзенне Гульняў.

"Дзелавая сетка" плануе падключыць да публічнай сеткі Free Wi-Fi Minsk і грамадскі транспарт, які будзе спецыяльна прызначаны для арганізацыі руху паміж спартыўнымі, культурнымі і іншымі аб'ектамі, задзейнічанымі ў правядзенні спартыўнага форуму.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019.

Стужка навiн
0