Помнік агурку з'явіўся ў Альшанах

© "Медиа-Полесье"Помнік агурку ў Альшанах
Помнік агурку ў Альшанах - Sputnik Беларусь
Увекавечыць гародніну, якая праславіла мястэчка, вырашылі ўладальнікі кафэ-піцэрыі, каля якога і з'явілася скульптурная кампазіцыя.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Помнік агурку ўсталяваны ў аграгарадку Альшаны Брэсцкай вобласці, паведамляе рэсурс "Медыя-Палессе".

Скульптура ў Мінску на плошчы Свабоды - Sputnik Беларусь
Сакральныя скульптуры Мінска, або Якім ідалам пакланяюцца ў сталіцы

За поспехі мясцовых жыхароў у вырошчванні гародніны мястэчка празвалі агурковай сталіцай краіны. У Альшанах пражывае каля васьмі тысяч сем'яў, большасць з якіх займаецца земляробствам. Вырошчваюць гародніну, перш за ўсё агуркі.

Ідэя ўсталяваць помнік гародніне-карміцельцы ўзнікла ў мясцовых бізнесменаў — уладальнікаў кафэ-піцэрыі і банкетнай залы "Альшанскі маёнтак". У выніку скульптурная кампазіцыя з'явілася на пляцоўцы перад кафэ.

Бронзавы агурок трымае ў руках рыдлёўку і жэстам запрашае ці то далучыцца да сяльгаспрацы, ці то сфатаграфавацца. На стужцы, якая ўпрыгожвае агурок, ёсць надпіс: "Я агурочак заліхвацкі, есць мяне ўвесь шар зямны!"

Большасць альшанскіх агуркоў пастаўляецца на рынак Расіі.

Помнік агурку ў Альшанах — не першы ў Беларусі. Яшчэ ў 2007 годзе гэта гародніна быў увекавечана ў бронзе ў Шклове. Там падставай для стварэння скульптурнай кампазіцыі стаў штогадовы кірмаш, прысвечаны збору летняга ўраджаю. У Шклове тады палічылі, што агурок — самая папулярная сезонная гародніна. У яе гонар назвалі свята Дзень агурка, а затым ўсталявалі помнік.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі