Помнік самаму высокаму чалавеку ў свеце адкрылі ў Віцебску

© Sputnik / Павел ВурПомнік самаму высокаму чалавеку ў свеце адкрылі ў Віцебску
Помнік самаму высокаму чалавеку ў свеце адкрылі ў Віцебску - Sputnik Беларусь
Скульптура называецца "Віцебскі волат": яе правобразам стаў гігант Фёдар Махно.

ВІЦЕБСК, 24 чэр — Sputnik. Адкрыццё манументальна-дэкаратыўнай кампазіцыі прымеркавалі да Дня горада. Таксама ў гэтым годзе споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння яе героя.

Вясёлае мерапрыемства

"Добрая імправізацыя — гэта добра падрыхтаваная імправізацыя", — сказаў карэспандэнту Sputnik вядучы цырымоніі адкрыцця Кірыл.

Акцёры маладзёжнага тэатра "Кола" і музыканты аркестра Віцебскага музычнага дзяржаўнага каледжа імя І. І. Салярцінскага правялі адкрыццё ў жанры шоу бурлеск.

© Sputnik / Павел ВурВядучы цырымоніі адкрыцця, акцёр тэатра "Кола", Кірыл
Ведущий церемонии открытия, актер театра Колесо, Кирилл - Sputnik Беларусь
Вядучы цырымоніі адкрыцця, акцёр тэатра "Кола", Кірыл

Музыкі з трамбонамі, акцёры на хадулях, незвычайны штукар з памочніцай у сярэднявечнай масцы і вядучы, які распавядаў жарты ў рупар з надпісам "орало" стварылі вакол цырымоніі адкрыцця помніка незвычайную атмасферу. Старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін разам з гасцямі райвыканкамаў Віцебскай вобласці і дэлегацыяй з гарадоў-партнёраў Віцебска з задавальненнем падыграў артыстам, таму можна сказаць, што адкрыццё помніка прайшло ў неафіцыйнай абстаноўцы.

© Sputnik / Павел ВурФота каля помніка Фёдара Махнова захацелі зрабіць многія
Фото около памятника Федору Махнову захотели сделать многие - Sputnik Беларусь
Фота каля помніка Фёдара Махнова захацелі зрабіць многія

"Шчыра кажучы, помнік вельмі вялікі, я б нават сказала, што нечакана вялікі. Калі дарослы чалавек падыходзіць да яго і дастае толькі да пояса, гэта прымушае задумацца. Асабліва ўражвае тое, што гэта не павялічаная копія, а скульптура, выкананая ў поўны рост, гэта значыць адзін да аднаго", — распавяла Sputnik Марыя, якая праходзіла міма новага помніка.

Віцебскі волат

18 чэрвеня 1878 года ў вёсцы Касцюкі Віцебскай губерні нарадзіўся Фёдар Махно, які лічыцца самым высокім чалавекам у свеце. Яго рост, па розных звестках, складаў ад 239 да 285 сантыметраў, таму натуральна, што Махно ездзіў разам з цыркам і быў вельмі папулярны ў Еўропе. Памёр наш зямляк у 34 гады.

Замовіла бронзавую кампазіцыю Віцебскае гарадское ЖКГ, яе аўтар — мясцовы скульптар Іван Казак. Кошт скульптуры склаў амаль 75 тысяч беларускіх рублёў, у тым ліку і ўзнагароджанне для аўтара. Грошы на стварэнне кампазіцыі ўзятыя са сродкаў, атрыманых у ходзе правядзення гарадскіх суботнікаў.

© Sputnik / Павел ВурПерад адкрыццём адбылося цэлае прадстаўленне з фокусамі
Перед открытием состоялось целое представление с фокусами - Sputnik Беларусь
Перад адкрыццём адбылося цэлае прадстаўленне з фокусамі

Скульптура выкананая ў поўны рост волата. Яе вышыня без галаўнога ўбору складае 285 сантыметраў — максімальны рост Фёдара Махнова, які паказвалі яго сучаснікі. Вышыня скульптуры ў цыліндры — 3 метры 12 сантыметраў.

© Sputnik / Павел ВурШыльда на валуне, якая расказвае, каму ўсталяваны помнік
Табличка на валуне, рассказывающая, кому установлен памятник - Sputnik Беларусь
Шыльда на валуне, якая расказвае, каму ўсталяваны помнік

Першапачаткова ў кампазіцыю хацелі ўключыць і жонку волата, якой той як бы прапануе прысесці на крэсла. Але з-за дарагоўлі работ абмежаваліся толькі венскім крэслам, якое стаіць побач з веліканам, і птушкай, якая сядзіць на яго спінцы. Любы жадаючы можа заняць месца на крэсле і адчуць розніцу ў росце.

А розніца апынулася адчувальнай, паколькі нават акцёры на хадулях даставалі бронзаваму волата толькі да пляча.

У гэтым годзе Віцебску спаўняецца 1044 гады, свята будзе працягвацца на працягу двух дзён, а мерапрыемствы пройдуць у многіх кропках горада, каб гараджане змаглі знайсці адпачынак сабе па душы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі