З Мінска ў Гданьск за 80 рублёў можна будзе ездзіць з 28 чэрвеня

© Sputnik / Роман ШантарАўтавакзал "Цэнтральны"
Аўтавакзал Цэнтральны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маршрут пракладзены праз Ліду і Гродна, а таксама польскія Ломжу, Астраленку, Шчытна, Ольштын і Эльблонг.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Новы аўтобусны маршрут з Беларусі ў Польшчу з'явіцца 28 чэрвеня: у гэты дзень паедзе першы рэйс Мінск — Гданьск, паведамляе прадпрыемства "Гроднааблаўтатранс".

Аўтобус будзе хадзіць чатыры дні на тыдзень — з чацвярга па нядзелю. Адпраўляцца аўтобус будзе з аўтавакзала "Цэнтральны" ў Мінску ў 19:30, у канчатковую кропку ён прыбудзе ў 08:25 наступнай раніцы.

Прамежкавыя пункту руху аўтобуса на тэрыторыі Беларусі — Ліда (22:00) і Гродна (23:40), на тэрыторыі Польшчы — Ломжа, Астроленка, Шчытна, Ольштын і Эльблонг.

З Гданьску зваротны рэйс будзе адпраўляцца ў 17:30.

Кошт квітка на аўтобус з беларускай сталіцы складае 80 рублёў, з Ліды — 67 рублёў, з Гродна — 53 рублі. Перавозчык абяцае камфартабельныя турыстычныя аўтобусы 2018 года выпуску.

Стужка навiн
0