На "Лініі Сталіна" адновяць падзеі аперацыі Баграціён

© Sputnik / Марина СеребряковаВаенная рэканструкцыя на Лініі Сталіна, архіўнае фота
Ваенная рэканструкцыя на Лініі Сталіна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ваенна-гістарычную рэканструкцыю рыхтуюць сцэнарысты, рэжысёры і ваенныя піратэхнікі.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" адбудзецца маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія адбыліся 28 чэрвеня 1944 года падчас наступальнай аперацыі "Баграціён", паведамілі арганізатары.

Семья реставраторов танков - Sputnik Беларусь
Відэа
Як сям'я мінчан і іх сябры рэстаўруюць танкі Вялікай Айчыннай вайны

Менавіта падчас аперацыі "Баграціён" была вызвалена БССР і амаль поўнасцю разгромленая германская група армій "Цэнтр". Рэканструкцыю пад адкрытым небам рыхтуюць сцэнарысты, рэжысёры і ваенныя піратэхнікі.

Фестываль "Баграціён", прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі, пройдзе 2 ліпеня на тэрыторыі комплексу ўжо ў дванаццаты раз пры падтрымцы Міністэрства абароны.

Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве ўжо падалі больш за 200 рэканструктараў з Беларусі, Расіі, Украіны, Славакіі, Чэхіі і Польшчы. Таксама госці убачаць арыгінальную тэхніку  StuG III, Т-34, Су-100, Т-44, аўтамабілі ГАЗ-67 і многае іншае.

Акрамя таго, госці змогуць бавіць час у інтэрактыўных зонах, навучацца кіраваць танкам і змогуць паўдзельнічаць у яго афарбоўцы.

Стужка навiн
0