Абітурыенты здалі ЦТ 2018 лепей, чым у мінулым годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты
Абітурыенты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярэдні бал практычна па ўсіх прадметах атрымаўся вышэй за леташнія вынікі.

МІНСК,12 ліп — Sputnik. Абітурыенты на цэнтралізаваным тэсціраванні 2018-га паказалі лепшыя вынікі, чым у мінулым годзе, паведаміла ў чацвер першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Ірына Старавойтава.

Падача абітурыентамі дакументаў ва ўніверсітэт - Sputnik Беларусь
Беларускія ВНУ пачалі прыём дакументаў

Падача дакументаў у беларускія ВНУ стартавала 12 ліпеня. Абітурыенты ўжо актыўна звяртаюцца ў прыёмныя камісіі з усімі неабходнымі паперамі, асноўныя з якіх — атэстаты і сертыфікаты аб праходжанні ЦТ. У Мінадукацыі ўжо падвялі вынікі мінулых выпрабаванняў.

"У цэлым агульны паказчык выніковасці абітурыентаў на цэнтралізаваным тэсціраванні вышэй, чым у мінулым годзе. Сярэдні бал практычна па ўсіх прадметах на некалькі адсоткаў вышэй за леташнія паказчыкі", — сказала Старавойтава.

Так, у гэтым годзе стала больш абітурыентаў з вышэйшым балам. Сярод найбольш папулярных прадметаў — дзяржаўныя мовы, матэматыка, фізіка і біялогія. Па звестках ведамства, 13,9% абітурыентаў здавалі ЦТ адразу па дзвюх дзяржаўных мовах.

"Мы неаднаразова казалі пра тое, што цэнтралізаванае тэсціраванне — гэта хутчэй ранжыраванне, чым адлюстраванне якасці. Але, тым не менш, паказчык, што сярэдні бал вышэй у параўнанні з мінулым годам на некалькі адсоткаў практычна па ўсіх прадметах, кажа пра тое, што абітурыент ідзе больш падрыхтаваны, кампетэнтны, які валодае ўжо пэўным вопытам у вырашэнні задач як цэнтралiзаванага тэсцiравання, так і паступлення ў ВНУ", — канстатавала намесніца міністра, яе словы прывяла БелТА.

Падача дакументаў на бюджэтнае аддзяленне большасці беларускіх ВНУ будзе доўжыцца да 17 ліпеня, затым да першых дзён жніўня ўніверсітэты, акадэміі і інстытуты будуць прымаць заявы ад жадаючых вучыцца на платным аддзяленні. Залічэнне першакурснікаў адбудзецца да сярэдзіны жніўня.

Стужка навiн
0